У новым выпуску ютуб-шоу «Каля культуры» мастацтвазнаўца Нікіта Моніч распавядае пра гісторыю славутых слуцкіх паясоў.
«Кунтушовыя» або слуцкія паясы займаюць важнае месца ў гісторыі беларускага мастацтва. У XVII-XVIII стагоддзях яны былі неад’емнай часткай нацыянальнага мужчынскага арыстакратычнага касцюма. Павязаныя паверх кунтуша — мужчынскай верхняй вопраткі — яны не толькі дапаўнялі і ўпрыгожвалі касцюм, але і лічыліся сімвалам годнасці, высакароднага старажытнага паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.