• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2018 | Адказны бізнес

Як займацца бізнесам і палегчыць жыццё не толькі жывёлам, але і людзям?

У інтэрнэце ходзіць жарт: «Хто вызначае, што корм для сабак стаў смачнейшы?» Урэшце на яго атрыманы адказ. Гэта вызначаюць адмыслоўцы, што гадуюць сабак, — па сабачым апетыце, па іх поўсці і самаадчуванні. Так сцвярджаюць спецыялісты — Наталля Бублей і Віталь Паўлаградскі, стваральнікі праекта «Мопс-шмопс».

Аўтар – Вольга Гудына

Аўтар – Вольга Гудына

Займаюцца яны вытворчасцю ласункаў для сабак. Сабачыя торты і капкейкі па спецыяльных рэцэптах нехта можа палічыць «залішнімі». Маўляў, трэба спачатку людзей накарміць, а потым ужо жывёл. Аднак насамрэч, напрыклад, «дзень народзінаў сабакі» робіцца найперш не для сабакі, а для яго гаспадароў. У тым ліку і дзяцей, якім прыемна адзначаць такое свята. А у выніку дзіцяці прывіваецца гуманнае стаўленне не толькі да жывёл, але і да чалавецтва ў цэлым.

Ужо за адно гэта можна было б назваць праект Наталлі і Віталя «сацыяльным бізнесам». Але на гэтым яны, у адрозненне ад многіх іншых бізнесоўцаў, не спыняюцца.

 

Сацыяльны бізнес

Віталь не называе ласункі для сабак «кормам». «”Корм” у бальшыні асацыюецца з вялікімі мяхамі сухіх кармоў, зернем. Мы падыходзім з іншага боку. Гэта сапраўды ласунак. Вядома, капкейкі і торты — гэта на дзень народзінаў сабаку, але ласункі выкарыстоўваюць як заахвочванне сабакі пры стасунках з гаспадаром, пры дрэсіроўцы. І таму мы робім печыва, капкейкі», — адзначае Віталь.

Але на гэтым «сацыяльнасць» праекта не заканчваецца. Частку сваёй выручкі Наталля і Віталь накіроўваюць на дапамогу прытулкам для жывёл. «Для нас гэта сапраўды спосаб дапамогі. Сацыяльны праект, а не бізнес. З іншага боку, займацца такой тэмай — гэта ў нечым спосаб сысці ад залежнасці. Цяпер прытулкі залежаць ад спонсараў, ахвяраванняў і гэтак далей. Мы ж хочам зарабляць грошы, задавольваць праблемы кліентаў і дапамагаць», — зазначае Віталь.

Аўтар – Вольга Гудына

Аўтар – Вольга Гудына

Безумоўна, наўпрост Віталь пра гэта не казаў, але мне падумалася, што сацыяльная скіраванасць бізнесу дапамагае найперш самому бізнесу. Бо чым больш сабак з прытулкаў знойдуць сваіх гаспадароў, тым больш будзе ўладальнікаў сабак. А чым больш уладальнікаў сабак, тым больш кліентаў будзе ў Наталлі і Віталя. Таму такая дапамога — гэта не толькі праект сацыяльны, але і праект развіцця таго самага бізнесу.

Як адзначыў Віталь, пакуль прыбыткі не такія вялікія, як меркавалася напачатку бізнес-праекта. «Але са студзеня 2018 года ў нас расце прыбытак. Адпаведна, расце і аб’ём дапамогі, якую мы можам аказваць прытулкам. Так што гэты механізм аказання дапамогі — самаўзнаўляльны і незалежны», — зазначае ён.

“Мопс-Шмопс”: купіце сабачку капкейк

Цяпер прадпрымальнікі дапамагаюць грамадскаму аб’яднанню «Эгіда». Перш за ўсё таму, што гэтае аб’яднанне праводзіць акцыю «Дарога дадому» — раз на тры месяцы гэтая арганізацыя робіць своеасаблівыя сабачыя выставы, на якіх кожны ахвочы можа ўзяць сабе беспрытульнага сабаку. «Мы прадаём свае ласункі на гэтых акцыях. І ўсе грошы, якія там зарабілі, імгненна перадаём «Эгідзе», — кажа Наталля.

Аўтар – Мікіта Худалей

Апроч таго, ёсць шмат прыватных ініцыятываў, напрыклад «Добры леў», «Дом сабачай надзеі». З імі прадпрымальнікі супрацоўнічаюць таксама.

Неспрыяльная для сабак краіна

Але непакояць нашых герояў не толькі праблемы беспрытульных жывёл. «Неспрыяльная для сабак краіна», — кажа Віталь, юрыст па адукацыі. Састарэлае нягнуткае заканадаўства, негатыўнае стаўленне да зааўладальнікаў, бо яны нібыта не прыбіраюць за сабакамі, не надзяваюць наморднік…  Але ў нас асноўны акт наконт хатніх жывёл — гэта пастанова Саўміна ад 2001 года, паводле якога з сабакам нельга практычна нікуды. Нельга ў паркі, скверы, нельга гуляць на прыдамавых тэрыторыях, прычым незразумела, дзе якая прыдамавая тэрыторыя. Нельга ў грамадскія будынкі, рынкі, рэстарацыі і кавярні. З вялікім сабакам могуць не пусціць у транспарт, нават калі вы набылі для яго квіток», — распавядае Віталь.

У той жа час спецыялізаваных пляцовак для выгулу сабак амаль няма. «Напрыклад, найбліжэйшыя да нас пляцоўкі фактычна не існуюць. Яны заяўленыя на сайтах уладаў, але там няма нават шыльдаў з пазначэннем, што гэта пляцоўка для сабак», — кажа Наталля.

Па сутнасці, і Віталь з Наталляй, і іншыя людзі, якія выгульваюць сваіх чатырохногіх сяброў у межах свайго раёна, з’яўляюцца парушальнікамі з юрыдычнага пункту погляду.

Але ж сабака — гэта не чалавек! Для кожнай пароды ёсць свая норма выгулу. Хаскі і лайкі, напрыклад, каб захаваць здароўе, павінныя прабягаць 10-15 кіламетраў на дзень! Дзе ім бегаць, калі ўсюды забаронена?

Аўтар – Мікіта Худалей

Аўтар – Мікіта Худалей

Вядома, цяпер ёсць трэнд установаў «дог-фрэндлі», калі гэтыя ўстановы робяць адпаведную зону для сабак, ставяць там міску з вадою для жывёлы… Але па вялікім рахунку, кажа Віталь, гэта не вельмі законна. Да ўладальнікаў такой установы можа прыйсці санстанцыя, а ўладальніку сабакі пагражае штраф.

Яшчэ цікавейшая сітуацыя з «дог-шоў». У праекта «Мопс-шмопс» існуе даўняя ідэя — зрабіць «дог-забег». Калі гаспадары сабак могуць сабрацца разам, прабегчы ці прайсці невялікую дыстанцыю — 1-3 кіламетры. У час мерапрыемства можна было б збіраць грошы на прытулкі для сабак, атрымаць кансультацыю ветэрынараў, кінолагаў, проста пастасавацца, абмяняцца досведам гадавання сабак…

Але… з сабакам нельга ў парк! Наталля і Віталь спрабавалі арганізаваць гэта ў Лошыцкім парку альбо ў парку Перамогі. «Мінгарвыканкам нібыта і не супраць. Але Зелянбуд спасылаецца на пастанову Саўміна — у парк з сабакам нельга! Дзіўна, калі ў Лошыцкім парку праходзіць «А-Фэст» з дзясяткам тысяч людзей, дзе яны п’юць, ядуць, слухаюць музыку на вялікай сцэне, тоны смецця… А на тры гадзіны 200 сабак з гаспадарамі, якія прыбяруць за сваімі выхаванцамі, — нельга», — наракае Віталь.

У гэты момант мне згадаўся анекдот, як нейкі вандроўнік замаўляў гатэль і напісаў: «Ці можна ў ваш гатэль з сабакам?» Яму адказалі: «За ўсю гісторыю нашага гатэля не было выпадкаў, калі сабака з’ехаў не заплаціўшы. Мы не памятаем выпадкаў, каб сабака зладзіў у нумары п’яны дэбош ці скраў з гатэлч ручнікі. Мы не памятаем выпадкаў, каб сабака пакрыўдзіў персанал гатэля. Таму мы вітаем вашага сабаку, а калі ён за вас паручыцца — вітаем і вас!»

 

Салідарнасць патрэбная

Зразумела, вырашэнне такіх пытанняў — задача не аднадзённая. Аднак вырашаць іх трэба. Бо пакуль у нас у краіне «непрыязнае для сабак заканадаўства», мы насамрэч шмат губляем. Губляем і ў плане іміджу гуманнай краіны. Нам увесь час па тэлебачанні кажуць, што «Беларусь — краіна для жыцця», але для жыцця каго? Не для жыцця сабакі? Ці не для жыцця яго ўладальніка?

Мы губляем выдатны турыстычны патэнцыял, бо «дог-шоў», на якія пакуль не пагаджаецца ўлада, — гэта і «замануха» для турыстаў, а значыць, і сродкі ў бюджэт. Мы шмат кажам пра «патрыятычнае выхаванне», але калі, напрыклад, памежніка з яго калегам-сабакам не пусцяць у аўтобус?

Аўтар – Мікіта Худалей

Аўтар – Мікіта Худалей

Гэта праблема не толькі «Мопса-шмопса», але і ўсяго грамадства. Але грамадства пакуль на такія праблемы не вельмі рэагуе. «У нас пакуль няма буйной сеткі заакрамаў, якая б магла скааперавацца з намі. Так, сеткі крамаў для жывёл ёсць, але мы не бачым іх сацыяльнай актыўнасці. Была нават парадаксальная гісторыя: адзін буйны оўпэн-эйр абвясціў сябе «дог-фрэндлі». Калі мы паспрабавалі туды інтэгравацца, аказалася, што спонсарам выступае вельмі буйны вытворца кармоў. І ён паставіў умову, што ніякіх іншых вытворцаў там быць не павінна. Толькі ён», — распавядае Віталь.

Што да сетак пляцовак для выгулу сабак, то Наталля кажа: для гэтага патрэбная салідарнасць уладальнікаў сабак. «А пакуль яны выгульваюць сваіх сяброў у дварах, і скардзяцца на адсутнасць спецыялізаваных пляцовак, але скардзяцца міжсобку».

 

«Думай глабальна — дзейнічай лакальна»

Такім чынам, у аматараў сабак праблем вельмі шмат. Але праблемы — гэта заўсёды і магчымасці. І прыклад Наталлі і Віталя — здаровы прыклад папулярнага выказвання: «Думай глабальна — дзейнічай лакальна». Яны пакуль дзейнічаюць у межах сваёй кампетэнцыі і ў межах сваіх магчымасцяў. Хаця планаў у іх вельмі шмат. Цяпер яны пачалі выраб прысмакаў для катоў і хацелі б заняцца пакункамі для прыборкі за гадаванцамі.

Але змены ў заканадаўстве, вырашэнне праблем з сабачымі пляцоўкамі, «дог-шоў» і іншае… у прынцыпе, на гэтым можна няблага зарабіць. І гэтая тэма даволі перспектыўная ў далейшым — для бізнесу.

Аўтар – Мікіта Худалей

Аўтар – Мікіта Худалей

А пакуль што гэтым сацыяльна адказным бізнесам займаюцца Наталля і Віталь. І найбліжэйшым часам у прасторы SPACE (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16/4) пройдзе чарговая «мопсасустрэча». Вас чакаюць новыя знаёмствы і зносіны з уладальнікамі мопсаў, магчымасці задаць пытанні і атрымаць кансультацыю спецыяліста (ветэрынара, кінолага), гарбата, кава, пячэнькі і навагодні настрой.

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мопсасустрэчу абавязковая. Даведацца пра гэта (і не толькі пра гэта, але і пра прадукцыю «Мопса-шмопса» больш можна ў сацыяльных сетках: Instagram, Вконтакте, Facebook

Сяргей Салаўёў

Праект “Мопс-шмопс” стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип