Гурт «J:морс» выпускае ўласны морсавы напой – ужо на наступным тыдні яго можна будзе набыць па ўсёй краіне. Пакаштаваць навінку можна будзе 14 лютага на канцэрце калектыва ў сталічным Prime Hall.
Морсавы напой «J:морс» – супольны прадукт гурта і Мінскага завода безалкагольных напояў, вядомага па мінеральнай вадзе «Мінская-4», соку «Бярозавік», «Бела-коле».
Першая партыя новага прадукта ўжо выраблена і знаходзіцца на стадыі сертыфікацыі. Да сярэдзіны лютага пляшкі з «J:морс» двух смакаў (журавіны і чорная парэчка) павінны з’явіцца на паліцах крамаў па ўсёй краіне.
– На Захадзе выпуск брэндзіраваных музымі напояў – папулярная практыка. Па такой схеме працуюць Metallica, Kiss і шматлікія іншыя артысты. Мы вырашылі, што Беларусь нічым не горшая. Напой «J:морс» мы распрацоўвалі каля шасці месяцаў з музыкамі гурта, перабралі 15 варыянтаў смаку. Гэта цалкам натуральны прадукт, – адзначае Юрый Ракавец, дырэктар па маркетынгу Мінскага завода безалкагольных напояў.
– Нам перыядычна прапаноўвалі выпусціць морс «J:морс» і раней, але толькі зараз мы пабачылі сур’ёзны падыход да справы. Напой атрымаўся вельмі смачным – спадабаўся мне самаму і ўсім, каму даваў пакаштаваць, – адзначыў лідар гурта Уладзімір Пугач.
14 лютага ў Prime Hall гурт «J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы». Квіткі ад 43 рублёў на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, у касах клуба і горада, салонах «Евросеть, «Связной», «На связи» па ўсёй Беларусі. Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.
Паводле прэс-рэлізу