Мова Нанова вярнулася ў Варшаву

Пасля невялікава перапынку ў Варшаву ў Беларускі Моладзевы Хаб вярнуліся заняткі беларускай мовы Мова Нанова з Варшавы. Атрымалася вельмі сімвалічна: 21 лютага 2022 года адсвяткавалі Міжнародны дзень Роднай мовы, а 21 сакавіка сустрэліся на Сусветны дзень паэзіі.


02.jpg

Распачалі заняткі веснавымі спевамі ў выкананні гурта «Народныя спеўкі». Пасля гэтага слухачы пачыталі вершы нашых сучаснікаў са зборніка анталогіі беларускай паэтычнай рэвалюцыі «Бум-Бам-Літ», якая была выдадзена ў Кіеве ў 2021 годзе, а трапіла ў Варшаву напачатку лютага гэтага года.

05.jpg

03.jpg

Таксама прагучалі вершы, прысвечаныя Украіне, і аўтарскі верш адной з наведвальніц заняткаў. Да дарослых далучыліся дзеткі і расказалі некалькі вершаў.

10.jpg

Музычна-паэтычным госцем сустрэчы быў перакладчык, паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. 

06.jpg

Ён выканаў, як ўсім вядомыя творы, так і новаперакладзеныя. Некаторыя з іх былі прысвечаны трагічным падзеям ва Украіне і прагучалі на мове арыгіналу.

Аўтар: А.К.
Фота прадстаўлены Беларускім Моладзевым Хабам