• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.08.2018 | Афіша Кіно

«Мой сябяр жырафа ў Беларусі»: 1 верасня дзеці атрымаюць падарункі ў кінатэатрах Мінска

30 жніўня ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» адбылася беларускамоўная прэм’ера фільма «Мой сябар жырафа» вытворчасці Нідэрландаў. Агучку і пераклад стужкі выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom. 1 верасня ў гонар пачатку навучальнага года ўсе дашкольнікі і малодшыя школьнікі атрымаюць падарункі ад «Беларускіх уікэндаў». Тэматычныя маляванкі з героямі новага фільма «Мой сябар жырафа ў Беларусі» будуць уручаны юным гледачам на стандартных сеансах фільма ў Мінску.

velcom (1 of 75)

Фільм «Мой сябар жырафа», зняты паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт, распавядае гісторыю моцнага сяброўства звычайнага хлопчыка з гаворачым жырафам па імені Раф. На спецыяльным паказе ў Мінску, які прайшоў 30 жніўня ў кінатэатры «Масква», фільм у беларускай агучцы прадставілі амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Рэспубліцы Беларусь Паўл ван Ааствэйн, кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў. А кожнае дзіця атрымала падарунак ад арганізатараў – тэматычную маляванку з Дзікечэ, Рафам і іншымі героямі фільма «Мой сябар жырафа».

«Мы падыходзім да кожнага фільма індывідуальна, стараемся максімальна дакладна перадаць гледачу яго настрой. «Мой сябар жырафа» – гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя пра сяброўства для ўсёй сям’і, лепшы фільм для паказу 1 верасня. У маляванках дзеці змогуць захаваць яскравыя ўспаміны пра фільм, яго знаходлівых герояў, пра бесклапотныя летнія дні. Думаю, пачатак навучальнага года з вясёлай гісторыяй на беларускай мове стане для дзяцей і іх бацькоў адным з самых цёплых сямейных успамінаў. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія гэтак жа, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас», – падзяліўся кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

velcom (33 of 75)

«Казкі Ані Шмідт добра вядомыя ў Нідэрландах, я таксама чытаю іх сваім дзецям, таму я шчаслівы, што фільм паводле яе кнігі паказваюць у Беларусі, – адзначыў амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Рэспубліцы Беларусь Паўл ван Ааствэйн. – Я лічу, што і ў Беларусі, і ў Нідэрландах дзеці ўспрымуць фільм «Мой сябар жырафа» аднолькава добра: гэта гісторыя пра важнасць сяброўства, тэма, якая зразумелая людзям ва ўсім свеце».

Па ініцыятыве velcom упершыню ў гісторыі праекта «Беларускія ўікэнды» пракат стужкі стартаваў у Віцебску, а пасля працягнуўся ў іншых гарадах. «Шырокі пракат фільма па ўсёй краіне – адна з самых значных падзей ў гісторыі праекта «Беларускія ўікэнды». Мы рады, што ў гледачоў па ўсёй краіне будзе магчымасць паглядзець кіно на беларускай мове», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У Мінску да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Дом кіно», «Кіеў», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны», Falcon Club, а таксама ў кінатэтрах сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema. З 6 па 12 верасня фільм «Мой сябар жырафа» можна будзе пабачыць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Кіеў», «Мір» і «Ракета». У кінатэатрах «Дом кіно» і «Піянер» апошнія сеансы стужкі пройдуць 8-9 верасня.

Пасля пракату ў кінатэатрах фільм стане даступны на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». У ім прадстаўлена 17 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» стужкі «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку». Раздзел «CINEVOKA – кіно па-беларуску» даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA відэа».

velcom (71 of 75)

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі бяруць удзел у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» і «Падымаецца вецер». Цяпер калекцыю папоўніць і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа». Гэта трэцяя па ліку стужка, якую, як і «Маленькі прынц» і «Шторм», пакажуць не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах краіны.

Білеты на паказы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. За абнаўленнямі праекта сачыце на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип