У Варшаве зрабілі мурал да 100-годдзя Васіля Быкава

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з нараджэння славутага беларускага пісьменніка і грамадска-палітычнага дзеяча Васіля Быкава (1924-2003). Да святочнай даты Варшаўская філія Руху беларускіх нацыялістаў зрабіла мурал у гонар юбіляра. 


Мурал да 100-годдзя Васіля Быкава

У аснове муралу вядомы фотаздымак Васіля Быкава на пляцы Перамогі ў Мінску з подпісам «сумленьне нацыі», як народнага пісьменніка называлі яшчэ пры жыцці. Вакол выявы размешчаны цытаты Васіля Быкава пра Беларусь, волю і  незалежнасць, мову і свядомасць. 

Мурал да 100-годдзя Васіля Быкава

Мурал зроблены ў Варшаве у 50 метрах ад «Беларускага дому» на ўваходзе ў падземны пераход