Цяпер школьнікі і навучэнцы каледжаў змогуць наведваць музеі бясплатна

Але толькі раз на месяц. Днямі было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры, паведамляе «Настаўніцкая газета».


t945r57odd8dnsgialzadi1my46ar626.jpg

Школьнікі і навучэнцы прафесійна-­тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі цяпер змогуць у апошнюю сераду кожнага месяца наведваць музеі бясплатна. Установы адукацыі павінны загадзя на працягу месяца пазваніць у музей, які маюць намер наведаць, і запісацца на пэўны час.

Праект з’яўляецца пілотным, і ацэньваць яго эфектыўнасць яшчэ рана. Чакаецца, што дзеці захочуць прыходзіць у музеі не толькі ў бясплатны дзень, а будуць вяртацца сюды разам з бацькамі і сябрамі, паколькі за адно наведванне нельга ўсё ўбачыць і пра ўсё даведацца. Напэўна, застануцца і экспазіцыі неагледжаныя, і факты нязведаныя. І стаўленне да музеяў стане іншым — не як да архаічнай установы, дзе пыляцца рарытэты, а як да сучаснага храма гісторыі.