Музычна-літаратурная імпрэза “Авансцэна”

25.03.2012 Афіша

РІМЦ “Форціс” прадстаўляе канцэптуальную музычна-літаратурную імпрэзу “АВАНСЦЭНА”.

У праграме:

– кампазыцыя “Ноч з днём пасярэдзіне” – сумесная праца групы інтуітыўнае імправізацыі “Князь Мышкін” і паэтаў Віктара Жыбуля й Веры Бурлак паводле малавядомай беларускай паэзіі 20-30-ых гг. мінулага стагодзьдзя;

– цыкл кампазытара Канстаньціна Яськова «Ludus Mobilis» у выкананьні Belarus Modern Ensemble.

Дзея пачнецца 14 красавіка а 19-ай гадзіне ў канфэрэнц-залі Палаца мастацтваў (Менск, вул. Казлова-3).

Даведкі й замова квіткоў:
8(029)688-72-45, 8(029)555-95-91, 8(029)199-07-55.