Адбылося ўрачыстае адкрыццё першага Музея Васіля Быкава за межамі Беларусі – у Вялікай Севярынцы Кіраваградскага раёна Украіны.
Кіраваградская Севярынка вядомая ў беларускай гісторыі і культуры праз імя Васіля Быкава – франтавіка і творцу. Там пісьменнік нарадзіўся ў другі раз, адтуль пайшла на радзіму ў бацькоўскую хату “пахаронка”, а на абеліску Славы над брацкаю магілай у Вялікай Севярынцы сярод 150 загіблых воінаў было і ягонае прозвішча. Некаторы час значылася і ў Падольскім архіве: Васіль Быкаў загінуў 01.10.1944 года. Падчас боя ў той дзень нямецкі танк праехаў у некалькіх сантыметрах ад параненага лейтэнанта Быкава, а дакумент аб смерці ўзнік пасля таго, як на заснежаным полі знайшлі палявую сумку будучага пісьменніка. Тэкст цалкам.
Алесь Акуліч
Тэгі: Украіна