Музыкі Tor Band не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту

Мінуў тэрмін затрымання ўдзельнікаў рагачоўскага гурта Tor Band Змітра Галавача і Яўгена Бурло, але іх далейшы лёс пакуль застаецца невядомым. Праваабаронцы паведамляюць, што мяркуючы па ўсім, музыкаў не выпусцілі на свабоду пасля 15 сутак арышту.


9.jpeg

У Рагачоўскім і Жлобінскім РАУС, дзе маглі ўтрымліваць музыкаў, іх жонак, а таксама фатографа Андрэя Салава, які фатаграфаваў выступы гурта, адмовіліся паведаміць, дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя і паводле якога абвінавачвання. Міліцыянты патрабуюць, каб блізкія родзічы прыходзілі асабіста з пашпартамі, каб атрымаць інфармацыю.