На беларускую спявачку Мэрыем Герасіменка завялі крымінальную справу

05.10.2022 Музыка

Спявачку затрымалі напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай.


photo_2022-10-05_13-52-53.jpg

Як паведамляюць праваабаронцы, супраць Мерыем распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК, зараз яна знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Да гэтага спявачцы прызначылі 30 сутак арышту.

Падтрымаць Мэрыем можна лістом ці паштоўкай па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Герасіменка Мэрыем Рашыдаўна.