На правядзенне імпрэзы патрэбна каля 2000 рублёў. Грошы пойдуць на выдаткі, звязаныя з выкарыстаннем Дома культуры, арэндай апаратуры, аплату паслуг міліцыі і медыкаў.
На сцэне выступяць Лявон Вольскі, салігорскі гурт “Харачакра” і мінскі гурт ZANZIBAR. Канцэрт адбудзецца ў слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00. Уваход будзе бясплатным.
Арганізатары канцэрта атрымалі ад мясцовых уладаў дазвол на правядзенне імпрэзы. Аднак, па словах Аліны Нагорнай, на гэтым этапе падтрымка ініцыятывы святкавання адной з самых значных дат у гісторыі краю, скончылася. На плечы арганізатараў пераклалі не толькі аплату паслуг міліцыі і медыкаў (больш за 200 рублёў), але і арэнду Дома культуры (178 рублёў за чатыры гадзіны) разам з аплатай камунальных паслугаў (больш за 200 рублёў за 4 гадзіны). Таксама Дом культуры адмаўляецца даць апаратуру, бо яна якраз менавіта на дзень канцэрта сапсавалася і патрабуе рамонту.
У цэлым жа на правядзенне канцэрта неабходна каля 2000 рублёў.
– Хоць нас паставілі ў вельмі складаныя ўмовы, але гэта нас не пужае – Слуцкія паўстанцы былі яшчэ ў горшых. А мы, як і ў 1920-м, спадзяемся на падтрымку беларусаў, што ўсведамляюць, што без Слуцкага паўстання Беларусь не рэалізавалася б як дзяржава і гэта ў выніку пазбавіла б нас сённяшняй незалежнай Беларусі. Для Слуцку гэты канцэрт наогул унікальны, ўсе прызвычаіліся, што нешта вартае адбываецца ў вялікіх гарадах, пераважна ў сталічным Менску. – кажа арганізатарка канцэрту Аліна Нагорная, заснавальніца і сябра Рады грамадскага руху «Дзея».
Канцэрт арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятываў і арганізацыяў, як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы». Каб знайсці патрэбную суму, арганізатары запусцілі збор сродкаў. Як падтрымаць ініцыятыву, чытайце ніжэй.
Як падтрымаць канцэрт?
БАНКАЎСКІЯ КАРТКІ:
Беларусбанк: нумар карты 4255 2003 0608 7156 (тэрмін дзеяння 11/21)
БПС-Сбербанк: нумар карты 5435 5311 1276 2768 (тэрмін дзеяння 09/20)
Priorbank: нумар карты 4916 9896 0318 9084 (тэрмін дзеяння 03/21)
Для пераводу грошай з картак іншых банкаў можна выкарыстоўваць сэрвіс МТБанка або Белгазпрамбанка.
PAYPAL
Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
Белпошта, Western Union
Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
АСАБІСТА
Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
Паводле арганізатараў