На курсах “Мова Нанова” ў Віцебску пекар Кастусь Ларкоў пакажа майстар-клас

Як паведамляе суполка курсаў “Вконтакте”, на наступным занятку, 22 сакавіка, студэнты будуць вучыцца звяртацца адзін да аднаго, віншаваць, зычыць усяго добрага. Прыемным бонусам стане абяцаны майстар-клас ад таленавітага і знакамітага Кастуся Ларкова.

Кастусь Ларкоў – малады пекар з Верхнядзвінску, які актыўна папулярызуе беларускую мову праз свае хлебныя вырабы. Пачытаць пра таленавітага юнака можна тут, і тут, і тут.

Арганізатары курсаў нагадваць, што сустрэча адбудзецца 22 сакавіка 2015 г. а 14 гадзіне ў культурна-гістарычным комплексе “Дзвіна”(“Задзвінне”), вул.Чайкоўскага, 3 і заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю.

 

 

westki.info