«На нова лета хай родзіць жыта!». Прэм’ера фільма пра ўнікальны абрад «Шчадравання з жарэбнай кабылай»

Праект «Tradycyja» працягвае знаёміць з жывой Каляднай традыцыяй. Днямі адбылася прэм’ера фільма пра ўнікальны абрад «Шчадравання з жарэбнай кабылай», запісаны ў мястэчку Лазавічы Клецкага раёна ў студзені 2022 года.

photo_2023-01-05_08-01-23.jpg
Фота: Альфрэд Мікус


Шчадраванне з жарэбнай кабылай (на мясцовай гаворцы — жаробная) ажыццяўляецца толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку.

Асноўныя персанажы: Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы. Гурт спевакоў неабмежаваны — колькі знойдзецца. 

Жарэбая Кабыла — сімвал плоднасці і дастатку. Яе вядзе Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка. Механоша размаўляе з гаспадарамі, збірае дары, а пасля шчадравання дзеліць іх паміж усімі ўдзельнікамі.