• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.09.2021 | Кіно

«Набіраючы вышыню»: VOKA выпусціў фільм пра першую беларуску на вяршыні Эверэста

Відэасэрвіс VOKA выпусціў дакументальны фільм «Набіраючы вышыню» пра Алу Касабуцкую — першую беларуску, якой удалося ўзысці на Эверэст. Паглядзець па падпісцы яго можна тут.


Набирая высоту_VOKA.jpg

Ала Касабуцкая — топ-менеджар з 15-гадовым стажам, захопленая бегам, плаваннем і альпінізмам. Яна прабегла каля 30 паўмарафонаў і 5 марафонаў серыі Majors. У 2018 годзе праплыла Le Defi de Monte-Cristo, у 2017-м паднялася на Эльбрус (5642 метры), а ў 2020-м — на Кіліманджара (5895 метраў) і Катапаксі (5897 метраў).

Рашэнне адправіцца на Эверэст Ала прыняла ўсяго за паўгода да пачатку экспедыцыі — і ў 5:45 23 мая 2021 года стала першай беларускай, якой удалося падняцца на вышыню 8848 метраў над узроўнем мора.

«Набіраючы вышыню» — гэта гісторыя смелай і валявой жанчыны, якая захацела давесці сабе, што для яе няма нічога немагчымага, і адкрыта распавяла на камеру, што адчувала пры гэтым. Асновай для фільма сталі інтэрв’ю з Алай і яе мамай, а таксама відэа, знятыя ў гарах падчас экспедыцыі: прызямленне ў самым небяспечным аэрапорце свету Лукла, дзень нараджэння па дарозе ў базавы лагер Эверэста, першыя акліматызацыйныя выхады, спробы штурмаваць вяршыню і той самы момант на легендарным «Даху свету».

«Я не чакала такой прыгажосці, такой моцы і ўсяго таго, што я там убачыла. Там ты разумееш, што ты пясчынка. І чаму альпіністы не любяць выраз „Скарыць гару“. Ты не можаш заваяваць вось гэтую моц — ты можаш заслужыць гонар пабываць там. І калі табе пашанцавала, ты можаш толькі шчыра падзякаваць Сусвету, гары, таму, у каго ты верыш, за тое, што табе давялося ўбачыць тое, што ўдаецца далёка не многім», — казала Ала Касабуцкая пасля гістарычнага узыходжання.

Фільм «Набіраючы вышыню» — гэта эксклюзіўны кантэнт, створаны відэасэрвісам VOKA, які даступны па падпісцы «Усё ўключана» і «Амедыятэка» на сайце voka.tv і ў дадатку VOKA.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип