Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022

Анлайн-навучанне ў Школе маладых рэфарматараў пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня. Заняткі будуць праходзіць у аўторак, чацвер (вечар) і суботу (раніца). Навучанне зойме не больш за 2−3 гадзіны штодзень.


ШМР 2022.png

На анлайн-занятках у Школе маладых рэфарматараў будуць спалучацца лекцыі з практычнымі заняткамі, праца у камандах разам з ментарамі. Падчас заняткаў можна будзе даведацца больш пра рэформы і навошта яны патрэбны, а таксама пра тое, што адбываецца з беларускай унутранай палітыкай і якімі павінны быць знешнія сувязі Беларусі. І гэта яшчэ далёка не ўсе тэмы анлайн-школы!

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Навучанне будуць праводзіць:

Рыгор Астапеня — дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй;

Антон Раднянкоў —  выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй;

Арцём Шрайбман — палітычны аглядальнік;

Марыя Русак — Цэнтр новых ідэй;

Алесь Аляхновіч — Цэнтр новых ідэй;

Юры Дракахруст — палітычны аглядальнік;

Леў Львоўскі —  старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC;

Генадзь Коршунаў —  сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй;

Павел Мацукевіч — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй;

Галіна Малішэўская — медыя-экспертка.

Самыя актыўныя ўдзельнікі Школы маладых рэфарматараў будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 15 жніўня.

Падрабязнасці тут.

Падаць заяўку на Школу маладых рэфарматараў 2022.