Часопіс “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус” будуць прэзентаваныя ў шэрагу гарадоў Беларусі. Сустрэчы пройдуць з удзелам рэдактара часопіса Валера Булгакава і аўтара кнігі Алега Латышонка.
20 жніўня ў Віцебску будуць прэзентаваныя полацкі нумар часопіса “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус”. У імпрэзе возме ўдзел Уладзмір Арлоў.
Пачатак а 18-й.
Сустрэча адбудзецца ў Віцебскай духоўнай вучэльні (вул. Крылова, 7 (недалёка ад ратушы, каля музычнай школы, насупраць рэстарацыі “Золотой дракон”).
20 жніўня ў 15.30 сустрэча з рэдактарам часопіса “ARCHE”, аўтарам кнігі “Нацыянальнасць – беларус”, а таксама пісьменнікам Уладзімірам Арловым запланаваная таксама ў Бешанковічах, што ў Віцебскай вобласці.
22 жніўня а 16-й з Алегам Латышонкам і Валерам Булгакавым можна будзе сустрэцца ў канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).
23 жніўня прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Нацыянальнасць – беларус” з удзелам аўтара, а таксама рэдактара “ARCHE” пройдзе ў Вілейцы.
Пачатак у 12.30. (вул. Партызанская, 45а).
Скончыцца праграма прэзентацый 23 жніўня ў нядзелю сустрэчай Валера Булгакава і Алега Латышонка з чытачамі ў Гародні (вул. Будзённага, 48а, зала 100, не блытаць з сядзібай ТБШ).
Пачатак у 18.30.
Прэзентацыі адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Бешанковічы, Вілейка, Падляшша, Полацк