На хвалях паэзіі з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком

0011

На лагоднай паэтычнай хвалі прайшлі творчыя сустрэчы, якія правялі на Мінскім узмор’і ў санаторыях “Беларусачка” і “Світанак” Эдуард Акулін  і Леанід Дранько-Майсюк 15 чэрвеня.

“Ня гледзячы на трыццаціградусную спёку і зеніт пляжнага сезону, пад сцяг беларускай паэзіі і песні сабралася нечакана вялікая колькасць прыхільнікаў. Гэтым разам геаграфія нашых слухачоў пашырылася да Карэліі і Цюменскага краю. Канечне ж, за кошт шматлікіх гасцей з Расіі, якія не толькі ахвотна адпачываюць у беларускіх санаторыях, але і актыўна цікавяцца культурным жыццём Беларусі. Прыемна, што беларускае слова аб’яднала і ўлагодзіла сваім хараством і менчукоў, і масквічоў, і цюменцаў,” – падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчаў Эдуард Акулін.

0021

Сустрэчы адбыліся ў межах кампніі “Будзьма беларусамі!”.