За два дні марафону салідарнасці сабралі 574 316 эўра. Грошы пойдуць на падтрымку палітвязняў і іх сем'яў.
Столькі сабралі на марафоне салідарнасці на па стане на 16:45 30 ліпеня
12-гадзінны ўсебеларускі анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» праводзілі незалежныя беларускія медыі і грмадскія арганізацыі, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. У эфіры ўдзельнічалі блогеры, палітыкі, дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісты.
Трансляцыя, падчас якой можна было зрабіць ахвяраванні, вялася адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10:00 да 22:00 па мінскім часе 29 ліпеня.
Усе данаты збіраліся на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.