Naviband выдаў новы сінгл

Песня пад назвай «Арыён» выйшла ў гурта Naviband. Сёння сінгл стаў даступны на ўсіх музычных платформах.


«Арыён» — гэта спалучэнне электроннага і акустычнага гучання, а густоўная аранжыроўка дае адчуванне надзеі, палёту і светлага суму.