Навучанец Ваўкавыскага педкаледжа ўпрыгожвае шэрыя будынкі ў родным Пінску

Пінскія камунальшчыкі і жыхары ідэю ўсяляк падтрымліваюць. І зараз на цэнтральных цеплавых пунктах – шэрых непрыкметных будынках у дварах – з’яўляюцца яркія малюнкі. Каля аднаго з іх мясцовыя жыхары нават падвялі святло, і марскім пейзажам на сцяне можна любавацца і ўвечары.

Усё пачалося з аднаго з двароў па вуліцы Горкага ў Пінску, калі мастак Віктар Сагановіч намаляваў на адной са сценаў марскі пейзаж, які арганічна спалучыўся з кампазіцыяй з пяску. Жыхары падвялі сюды асвятленне. Моладзь часта прыходзіць сюды фатаграфавацца. Пасля графіці з’явілася ў некалькіх іншых дварах. Ініцыятыва гэтага ЖЭСу спадабалася двум мастакам-энтузіястам – Іллі Чарняковіча з Пінскага каледжа мастацтваў і Віктара Іванова з Ваўкавыскага педкаледжу. Яны абралі экалагічную тэму для сумеснага стрыт-арту і ўвасобілі яе. Зараз хлопцам прыходзяць прапановы размаляваць і іншыя сцены ў горадзе. Камунальшчыкі абяцаюць, што новыя аб’екты стрыт-арту будуць з’яўляцца ў Пінску і надалей, піша varjag.net.

Гарадзенцам застаецца пазайздросціць такому пазітыўнаму стаўленню камунальшчыкаў і жыхароў да стрыт-арту ў дварах. Напрыклад, некалькі аб’ектаў стрыт-арту, нанесеных на будынках у Гродне ў межах праекта Must Act Must Art, хтосьці замаляваў.

Зялёны партал Гродзеншчыны

Фота: pinsk.gov.by

Тэгі: