Веткаўскі музей запрашае прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай стараабрадніцтву

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ладзіць ІІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю ««Дабы не предати небытию надобные вещи». Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен», якая адбудзецца 18-19 кастрычніка 2024 года.


Afiša

Хто можа прыняць удзел у канферэнцыі?

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаюцца спецыялісты ў галіне вывучэння гісторыі, культуры, мовы, фальклору і захавання спадчыны стараабрадцаў, выкладчыкі, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, усе зацікаўленыя тэмай.

Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская.

На канферэнцыі мяркуецца праца па наступных кірунках:

1. Гістарычныя лёсы стараабрадніцтва. Гісторыя стараабрадніцкіх цэнтраў. Тэарэтычныя і практычныя праблемы традыцыйнай ідэалогіі стараабрадніцтва. Духоўныя настаўнікі стараабрадніцтва. Стараабрадніцкая міграцыя. Праблемы міжкультурнага ўзаемадзеяння.

2. Этнакультура стараабрадцаў. Міжкультурная камунікацыя, культурная і моўная ідэнтычнасць стараабрадцаў. Фальклор як арганічная частка духоўнай культуры стараабрадцаў. Рэлігійная свядомасць і фальклорна-бытавая культура.

3. Кніжная культура стараабрадніцтва.

4. Стараабрадніцкі іканапіс і яго рэгіянальныя асаблівасці, абумоўленасць, традыцыяналізм і наватарства, культуралагічныя сувязі, персаналіі.

5. Праблемы захавання і папулярызацыі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны стараабрадцаў. Матэрыяльная і духоўная спадчына стараабрадніцтва ў фондах музеяў, архіваў, бібліятэк і г.д.

Прадстаўленыя вышэй кірункі не могуць у поўнай меры ахапіць дыяпазон навуковых даследаванняў у гэтай галіне, таму Аргкамітэт прыме аўтарскія працы, прысвечаныя і іншай праблематыцы стараабрадніцтва.

Як прыняць удзел у канферэнцыі?

Дэдлайн падачы заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі да 01.09.2024 г.

Заяўку і тэкст даклада для публікацыі (патрабаванні да афармлення даклада тут) неабходна даслаць на адрас Аргкамітэта канферэнцыі vetka.conference@gmail.com.

Увага! У друк будуць прыняты толькі тэксты, якія раней нідзе не былі апублікаваныя.

Таксама плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

Усе выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і інш.), аплачваюцца асабіста ўдзельнікамі або за кошт накіроўваючага боку.

Падрабязнасці па спасылцы.