Назвалі найлепшых “прайдзісветаў” 2011 года

Вечарам 27 чэрвеня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” сабраліся перакладчыкі і аматары замежнага прыгожага пісьменства, каб даведацца імёны найлепшых перастваральнікаў мастацкай літаратуры па-беларуску па версіі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. 

Статуэткі сёлетняй прэміі. Аўтарка – Людміла Скітовіч. 

Вядоўца Андрэй Хадановіч адзначыў напачатку імпрэзы: “Нахабства прайдзісветаў нашых бязмежнае. Проста перакладаць ім мала. Ім, ці нам, трэба ўсімі спосабамі заявіць, абвесціць пра сваё існаванне, у тым ліку, пра актуальныя мастацкія вынікі году ў кнігах, часопісе і ў інтэрнэце”. Адной з мэтаў часопіса “ПрайдзіСвет” і ёсць прыцягнуць увагу чытацкай грамадскасці не толькі да ўласна беларускай літаратурнай творчасці, а і да таго вартага і цікавага, што было зроблена айчыннымі перакладчыкамі за год.

Ужо трэці год прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “ПрайдзіСвет” (публікацыі ў самім часопісе). Арганізатары імпрэзы вырашылі зрабіць з цырымоніі невялічкае перакладніцкае шчасце і запрасілі да ўдзелу практычна ўсіх намінаваных перакладчыкаў. Некаторыя з іх змаглі прыйсці ці прыехаць, некаторыя даслалі свае відэа- і аўдыёвітанні з-за мяжы, а пераклады некаторых зачыталі іх калегі.

З афіцыйнымі вынікамі цырымоніі можна пазнаёміцца вось тут.

А неафіцыйная справаздача для вас ніжэй:


Альгерд Бахарэвіч распавядае пра свой досвед перакладу рамана Катрын Шміт “Ты не памрэш”.


Марына Шода ў глядацкай зале 

Дзмітры Плакс чытае свой пераклад верша Катарыны Фростэнсан


Суддзя прэміі Аляксандр Фядута віншуе Алесю Башарымаву з перамогай 


Аляксандр Фядута і Альгерд Бахарэвіч 


Суддзя Марына Казлоўская ўзнагароджвае лаўрэатку ў намінацыі “Паэзія” – Марыю Мартысевіч


Андрэй Хадановіч і Марына Казлоўская трымаюць дыпломы фіналістаў Вальжыны Морт і Дзмітрыя Плакса 


Уважлівыя слухачы


Сяргей Балахонаў з дыпломам фіналіста ў намінацыі “ПрайдзіСвет”, які яму ўручыў Барыс Пятровіч 


Ігар Скрыпка чытае верш Юльяна Тувіма 


У глядацкай зале 


Уладзь Лянкевіч зачытвае пераклад Андрэя Стэфановіча 


Анка Упала прэзентуе свой пераклад “Рэчы Мялешкі” 


Прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымала Таццяна Ўрублеўская, якая адгадала ўсіх трох пераможцаў у таталізатары прэміі. Юля Цімафеева пытаецца ў Таццяны, якім чынам ёй гэта ўдалося. 


Маргарыта Аляшкевіч і Наста Гвоздзева ў глядацкай зале 


Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які зняў сваю кандыдатуру на прэмію, і Аляксандр Фядута

prajdzisvet.org