• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.09.2015 | Грамадства Конкурсы

Названыя пераможцы конкурсу гарадскіх праектаў #РазамМінск

Завяршыўся першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск. Амаль два месяцы каманды гарадскіх актывістаў працавалі над паляпшэннем гарадской прасторы сталіцы і жыцця мінчан. 18 верасня лепшыя ініцыятывы атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды. Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Цырымонію ўзнагароджання адкрыў крэатыўны дырэктар платформы для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by Іван Ведзенін: «Мы задумалі гэты конкурс, каб узварушыць мінчан у летні перыяд. Звычайна летам людзі з’язджаюць у адпачынак, на вакацыі, на дачы, жыццё замірае. Мы хацелі паказаць, што летнія месяцы можна выдаткаваць з карысцю для горада, зрабіць нешта значнае».

«Першы конкурс #РазамМінск атрымаўся! – адзначыў на цырымоніі ўзнагароджання начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Абраны фармат рэаліці-шоў прыцягнуў вялікую ўвагу аўдыторыі. Рэпартажы ў СМІ зрабілі конкурс папулярным, і цікавасць гледачоў не слабела ад пачатку да самага канца. Яшчэ на адборачным этапе было агучана шмат вельмі яркіх ідэй. І хай не ўсе праекты пакуль удалося рэалізаваць, кожны з іх атрымаў сваю долю ўвагі і зарад упэўненасці ў сваіх сілах».

Фото 1

Усяго арганізатары атрымалі больш за 300 ідэй, якія прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе. Пасля афармлення іх у выглядзе праектаў на платформе Talaka.by і адбору журы ў асноўны этап конкурсу трапілі 23 каманды. Прыкладна палова з іх (11 каманд) завяршылі свае пачынанні ва ўстаноўлены тэрмін і атрымалі магчымасць пазмагацца за прызавы фонд памерам $2000.

Лёс паловы прыза павінна было вызначыць кампетэнтнае журы. Меркаванні яго сяброў падзяліліся, таму было вырашана ў намінацыі «Лепшы гарадскі праект» абраць адразу двух пераможцаў: «Добраўпарадкаванне вадаёма па вул. Купрэвіча» і «Музей рэтракамп’ютараў». Абодва праекта атрымалі ў якасці ўзнагароды па $500.

«І чыстая сажалка з качачкамі, і рэтракамп’ютары – гэта важна. У першым выпадку размова ідзе пра мясцовую супольнасць, якая ператварае наш горад, робіць яго лепш; у другім – пра ўнікальную для Мінска з’яву. Таму журы вырашыла, што прыз трэба падзяліць», – патлумачыў Іван Ведзенін.

Фото 5

У другой пераможнай намінацыі – «Выбар мінчукоў» – перавага апынулася на баку аднаго праекта. Чэк на суму $1000 атрымала каманда праекта «Чыстая справа», якая перамагла ў галасаванні гледачоў. Чацвёра студэнтаў арганізавалі ў мінскіх школах экалагічныя заняткі і ўсталявалі 60 скрыняў для паасобнага збору смецця. Праект атрымаў шырокую падтрымку і ў будучыні будзе пашыраны.

Фото 3

Яшчэ адна інтрыга вырашылася прама на цырымоніі: спецыяльныя прызы ўручылі арганізатары конкурсу.

Пераможцам у спецыяльнай намінацыі «Дзіцячы горад» ад кампаніі velcom стаў праект «Гарадскія квэсты для дзяцей і іх бацькоў». Аўтарам праекту былі ўручаны падарункі ад velcom – шматфункцыянальны планшэт і наборы для сямейных пікнікоў.

Фото 4

Платформа Talaka.by таксама заснавала ўласную спецнамінацыю – «Сацыяльны прадпрымальнік». Перамогу ў ёй прысудзілі праекту «Чыстая справа». Удзельнікі каманды атрымалі магчымасць карыстацца офісам і ўсімі рэсурсамі платформы Talaka.by. Акрамя таго, адзін член каманды будзе рэкамендаваны да ўдзелу ў трэнінгу па прадпрымальніцтву ў Германіі.

Летні рэаліці-конкурс #РазамМінск стаў першым удалым вопытам супрацоўніцтва трох суб’ектаў: бізнесу, некамерцыйнай платформы і буйнога СМІ. Арганізатары спадзяюцца паўтарыць яго ў наступным годзе.

РазамМінск-800x418

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип