«Не ядзернай зброі ў Беларусі!» Беларусы Вільні прайшлі Чарнобыльскім шляхам

У Вільні на акцыю выйшлі каля 300 беларусаў. Шэсці і мітынгі 26 красавіка, у 37-ю гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС таксама адбыліся ў іншых гарадах свету, дзе аселі беларусы.


sh01.jpg

Намер Масквы размясціць ядзерную зброю ў Беларусі дадаў іншае гучанне традыцыйнай акцыі ў гэты дзень. Удзельнікі акцыі сабраліся на мітынг на Лукішскай плошчы, а потым прайшлі праз горад да амбасады Расеі ў Літве.

У галаве калоны «сілавікі» ў чорным і ў балаклавах неслі макет ядзернай ракеты, якую па завяршэнні мітынга спалілі ў скверы Барыса Нямцова побач з расейскай амбасадай.

sh07.jpg

sh11.jpg

Шэсце адбылося пад беларускімі, украінскімі і літоўскімі сцягамі.

sh03.jpg

sh04.jpg

Там жа, ля расейскай амбасады, была прынятая рэзалюцыя Чарнобыльскага шляху-2023.

«Урокі Чарнобыля не засвоеныя. У той час як на Захадзе недаацэньваюць рызыкі і не ўжываюць усіх мер, Расея, Беларусь і Паўночная Карэя працягваюць ядзерную экспансію. Расея, якая не абмяжоўваецца ваеннымі атакамі на атамныя электрастанцыі і іх захопам, пагражае ядзернай зброяй, і сёння гэта пагроза вяртання сродкаў наземнага базавання ў Беларусь», — зазначаецца ў рэзалюцыі.

sh02.jpg

Падкрэслена, што «дзеянням па захопу Расеяй АЭС і вяртанню ядзернай зброі ў Беларусь не дадзена прававой ацэнкі, што стварае небяспечны прэцэдэнт, за якім могуць прыйсці іншыя, яшчэ больш небяспечныя і маштабныя».

sh06.jpg


Рэзалюцыя патрабуе ад міжнароднай супольнасці адказу на ядзерныя пагрозы і выклікі калектыўнай бяспецы, у тым ліку «прыняцця неадкладных мер па спыненні фінансавай і тэхналагічнай падтрымкі ядзернай экспансіі Расеі, уключна з забаронай на пастаўкі тэхналогій атамнай прамысловасці і для вытворчасці ядзернай зброі».

sh09.jpg

sh10.jpg

Рыгор Сапежынскі, budzma.org