Людзям, якія перахварэлі каронавірусам для аднаўлення дыхальнай мускулатуры карысна чытаць уголас па 15 хвілін кожную гадзіну, заявіў прэзідэнт Нацыянальнага Медыцынскага даследчага цэнтра сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева, прэзідэнт Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Ліга здароўя нацыі», акадэмік РАН Леа Бакерыя, піша «Народная Воля».
Акадэмік РАН Леа Бакерыя. © РИА Новости / Сяргей Гунееў
«У мяне ёсць метад, можа, хто-небудзь мяне пачуе. Я вельмі многім маім сябрам, знаёмым, калі яны захварэлі, рэкамендаваў чытаць па 15 хвілін любы тэкст уголас, у адну гадзіну 15 хвілін», — сказаў Бакерыя.
Ён растлумачыў, што для чалавека, які хварэў каронавірусам, вельмі важна, каб дыхальная мускулатура, у тым ліку міжрэберныя мышцы, добра працавалі.
«Нічога больш эфектыўнага, чым чытаць уголас, у гэтай сітуацыі прапанаваць немагчыма. Можна нават апісанне халадзільніка чытаць, каб не так брыдка было», — адзначыў Бакерыя.