Кніга Зараславы Камінскай «Зараслава Камінская. Калядны стол. Некулінарная кніга» выйшла у аудыёфармаце. Паслухаць кнігу можна тут.
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая? Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, зь якімі вы дзялілі ежу і сваё жыцьцё. Што вы любілі есьці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны зьявяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.