Лідэр гурта ZigZag, а па сумяшчальніцтве актывіст Міжнароднай кампаніі па забароне проціпяхотных мінаў Ігар Загумёнаў вырашыў зладзіць у Менску канцэрт пад назвай «Сьвет бязь мінаў». Яго ініцыятыву падтрымаў і Аляксандар Кульлінковіч. Музыкі занепакоеныя тым, што дагэтуль ахвярамі мінаў становяцца мірныя жыхары.
1 сакавіка ў клюбе «Гудвін» адбудзецца канцэрт, прысьвечаны 10-годзьдзю Міжнароднай Канвэнцыі аб забароне проціпяхотных мінаў «Сьвет бязь мінаў». Арганізатарам канцэрту выступае лідэр гурту ZigZag Ігар Загумёнаў, актывіст Міжнароднай кампаніі па забароне проціпяхотных мінаў ICBL. Яшчэ ў 2004 годзе Ігар запісаў песню «Mine-Free World», зь якой упершыню выступіў на гала-канцэрце ў межах сусьветнага саміту «Сьвет бязь мінаў» у горадзе Найробі (Кенія).
Пазьней на гэтую песьню быў зьняты сацыяльны кліп, асьвятляючы праблему мінаў ва ўсім сьвеце. Сутнасьць гэтай праблемы складаецца ў тым, што пасьля ўзброеных канфліктаў міны доўгія гады застаюцца ў зямлі і іх ахвярамі становяцца мірныя жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці. Адмыслова для кліпа гурт ZigZag запісаў цяжкую вэрсію песьні з удзелам Піта Паўлава.
Гасьцямі на канцэрце 1 сакавіка выступіць гурт Neuro Dubel, у якіх ёсьць сумесны з ZigZag антываенны кліп на трэк Tanki. Таксама Ігар Загумёнаў прадставіць свой новы індыстрыял-гранж праект Blagi Mat!!!
1 сакавіка. Менск.
Клюб «Гудвін» (пр-т Незалежнасьці, 19).
Пачатак у 18:00.
Квіткі: 15 000.
Даведкі праз тэлефон: (029) 634-37-45.
Тэгі: Мінск