• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2023 | Грамадства

Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі

Наколькі сучасныя грамадствы здатныя да самарэфлексіі? Як пытанні самаідэнтыфікацыі і пабудовы калектыўных ідэнтычнасцяў звязаныя з архітэктурай бяспекі на кантыненце і сённяшняй вайной ва Украіне? Ці можа сёння хтосьці ўцямна патлумачыць, хто ж такія беларусы, і ці існуе аб’яднанае на падставе хаця б некалькіх базавых установак грамадства як такое ў нашай краіне? Разважае Аляксей Гайдукевіч.


Такога кшталту катэгорыі, як усведамленне ўласнай ролі чалавека ў гісторыі дробнай грамады, горада, народа ёсць адным з падставовых грунтаў большасці філасофскіх плыняў. Аўтары даследавалі калектыўную свядомасць, трансфармацыю мыслення ў часе праз вывучэнне псіхалогіі асобнага індывіда, а таксама ягонага месца ў пабудове супольнасці.

Адным з павярхоўных тлумачэнняў неабходных аспектаў фарміравання ідэнтычнасцяў і самаідэнтыфікацыі чалавека, галоўнай глебай можна назваць здатнасць індывіда сфармуляваць для самога сябе, здавалася б, даволі простыя пытанні: хто я? дзе я? хто навокал мяне? якія ў мяне дачыненні з навакольнымі людзьмі? Якая наша роля на сённяшні момант у пабудове будучыні, рэальнасці для новых пакаленняў?

Чытаць па тэме: Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць ці лакальная самасвядомасць?

Адукацыя адвучвае задаваць пытанні

Савецкая і постсавецкая адукацыя сфарміравала ў большасці з нас разуменне таго, што на ўсе ўзгаданыя пытанні ёсць адназначныя і вельмі простыя адказы. Дастаткова скарыстацца накінутымі ў школах і ВНУ шаблонамі, каб без асаблівых цяжкасцяў адказаць на іх.
Але калі задумацца — на кожнае з гэтых пытанняў няма простых адказаў. А дадзеныя выкладчыкамі падыходзяць хіба для разумення і здольнасці да мыслення навучэнца другога класа школы. Яму за першы год навучання праз сістэму стымулаў і пакаранняў зацвердзілі адну простую і зразумелую формулу самаідэнтыфікацыі ў калектыве іншых індывідаў.

pink floyd another brick in the wall original video.jpg

Разважаючы над рэаліямі адукацыйнага працэсу ў Беларусі, не трэба думаць, што ў іншых краінах свету навучальныя сістэмы працавалі неяк па-іншаму. Прыблізна гэтаксама. З адным толькі ўдакладненнем — было гэта прыблізна 100 год таму.

Так. Менавіта практыкі стогадовай даўніны збольшага і выкарыстоўваюць сатрапіі на ўсходнім ускрайку Еўропы для стварэння неабходнага светаўспрымання ў грамадзянаў з маладых гадоў. Спрабуючы прывучаць грамадзянаў не толькі не шукаць складаных адказаў на простыя пытанні, але і не задаваць іх самім сабе. Бо такая ўласцівасць і на ўзроўні індывіда, і супольнасцяў, і грамадства можа мець небяспеку для кіраўнічых камандна-адміністратыўных апаратаў.

Відавочна, што карыстаючыся ўласным разуменнем функцыянавання калектыўнай псіхалогіі мас, канструктары сістэмаў у пэўнай ступені маюць рацыю. Нашмат лягчэй дамінаваць над супольнасцямі людзей (якія складана назваць зараз грамадствамі) з простай і адназначнай карцінай свету.

134267196806_20120720.jpg

Хіба трэба ўлічваць, што за апошнія 100 год навакольны свет змяніўся і дыфузіі мыслення таксама закранаюць і падкантрольныя сістэме розумы.

Якраз у гэтым і можа хавацца праблема. Бо аморфная калектыўная свядомасць не заўжды ў стане прадукаваць сэнсы і памкненні адпаведныя часу, зменлівым абставінам. Што ў выніку можа прывесці да спынення мыслення як такога. Нават патрэбнага для функцыянавання і бяспекі ўласна адміністратыўнай сістэмы.

Чытайце па тэме: Рэспубліка супраць дысцыплінарнага грамадства

Нязручныя пытанні стымулююць развіццё

Цікава, што і намінальныя праціўнікі каманднага апарату ў пэўнай ступені адлюстроўваюць «стратэгіі» сістэмы.

Каб давесці гэта, варта паспрабаваць прыгадаць, калі апошні раз контрсістэмшчыкі публічна ставілі пытанні хаця б падставовага ўзроўню, узгаданыя крыху вышэй? Пытанні, якія насамрэч у большай ступені толькі на каліва вышэй за бытавы, інстынктыўны ўзровень, нават не ўзгадваюцца ў праграмах палітычных партыяў і рознага кшталту кандыдатаў на выбарах.

Нібыта ў Беларусі праблематыка ідэнтычнасцяў, мовы, стасункаў у соцыуме, існавання грамадскай супольнасці ў Беларусі даўно вырашаныя і не патрабуюць якога-кольвек абмеркавання, дамаўлення дзеля далейшага ўзаемадзеяння.

Зварот нават да простых пытанняў у асяродках сілаў, антаганістычных дзейнаму каманднаму апарату, ужо некалькі дзесяцігоддзяў губляецца за агульнымі словамі перадвыбарчых дэкларацыяў і гучнымі лозунгамі з невялікай сэнсавай нагрузкай.
Нават новая хваля эміграцыі, здавалася б, апынуўшыся ва ўмовах экстрэмальных, за апошня тры гады не спрычынілася да хаця б павярхоўнай самарэфлексіі нават на падставовых узроўнях.

Напрыклад, даволі часта з боку гэтых асяродкаў можна пачуць звароты да «беларусаў», «грамадства». Але здаецца, ніхто ўцямна не патлумачыў ні з аднаго боку палітычных «барыкадаў» — хто ж такія беларусы ў іх разуменні (грамадзяне Беларусі, прадстаўнікі нацыі, этнічнай альбо моўнай групы?), і ці існуе аб’яднанае на падставе хаця б некалькіх базавых установак грамадства як такое ў нашай краіне?

Калі вам здаецца, што адказы на гэтыя пытанні няпростыя, а некаторыя варыянты вельмі непрыемныя для ўсведамлення, губляюцца ў хаосе думак — вы ў агульнаеўрапейскім трэндзе.

На захадзе кантынента пасля Другой сусветнай вайны хваля постмадэрнізму і постструктуралізму заблукала ў спробах высветліць пытанне самаідэнтычнасцяў індывідаў і супольнасцяў. І ў выніку палітычная думка Еўропы з-за вялікай колькасці тэорыяў, кірункаў і канкурэнцыі трансфармавалася на генератар словаў, а не сэнсаў, захрасла ў дробнай тэрміналогіі і тактычных дробязях.

Такім чынам, эліты, а ўслед і супольнасці амаль страцілі волю, мэтанакіраванае імкненне да іншага (новага). І нават не здолелі сфармуляваць, а потым і стварыць дзейсную архітэктуру бяспекі на кантыненце. Што вылілася ў сённяшнюю вайну.

Іншая праблема выявілася ў антыпода еўрапейскай сістэмы — сатрапій азіяцкага кшталту на ўсходзе Еўропы. Волі апынулася зашмат. Але волі не канструктыўнай, іншага кшталту — да дамінавання і падпарадкавання.

Такім чынам, любое мысленне было альбо пастаўленае на службу каманднаму апарату, альбо знішчанае. І сістэмы пачалі займацца паступовым самазнішчэннем з пераносам гэтай «чорнай энергіі» на суседзяў.

Працягвацца такі сімбіёз у мірным русле паміж Захадам і Усходам мог не вельмі працяглы час. Таму і цалкам заканамерна было перарастанне канфліктнага на ўзроўні наратываў суіснавання ў гарачае супрацьстаянне.

Прыблізна такая ж «хімія» адбываецца цяпер паміж Кітаем і Захадам. КНР спрабуе перанесці сваю мадэль (з воляй, але з хібамі мыслення) на верагодных саюзнікаў па ўсім свеце (ад Бразіліі да Індыі). А Захад у пэўнай меры спрабуе стрымаць гэтую экспансію.

Выйсцем з лабірынту, пры выхадзе з якога заўжды знаходзіцца крывавы канфлікт, і для Беларусі, і для рэшты свету, можа быць толькі трансфармацыя мыслення. Безумоўна, праз спробы ставіць непрыемныя, простыя і складаныя пытанні на абсалютна ўсіх узроўнях супольнасцяў. Ад дробных грамадаў, гарадоў, краінаў, кантынентаў і цывілізацыяў.

Адным з кірункаў можа стаць арыентацыя на шматвектарнае мысленне з падключэннем рознанакіраванай волі, разлічанай на развіццё калектываў людзей, здольных суіснаваць у стане сталага працэсу дамаўлення, спраўджання курсаў — грамадства новага кшталту з палітрай поглядаў і сістэмаў (эканамічных, сацыяльных).

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип