Сайт партала Blizko.by заблакаваны. Ён недаступны з Беларусі і за мяжой

Пры спробе зайсці на сайт карыстальнікі з Беларусі бачаць надпіс: «Доступ да рэсурса абмежаваны ў выкананне рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“», паведамляе CityDog.


IMG_7129.jpg

Blizko.by — гэта партал з навінамі «пра жыццё вашага раёна, Мінска і Беларусі ў цэлым». Ён таксама мае канал у тэлеграме, старонкі ў інстаграме і ўкантакце. Як піша Сitydog, сацсеткі партала не абнаўляліся з учарашняга дня.