Ні дня без мовы!

Пад такім дэвізам прайшоў мінулы тыдзень для Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка.

Творчыя сустрэчы з удзелам паэтаў прайшлі ў Траянаўскай і Маісееўшчынскай сярэдніх школах на Барысаўшчыне, у Косінаўскай СШ на Лагойшчыне, а таксама ў сталічных СШ № 161, № 157, № 123 і  Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.

IMG_1273 (1)“Мінулы тыдзень па ўсёй краіне прайшоў пад знакам беларускай мовы. Таму лейтматывам усіх сустрэч стала беларуская мова – як асноўны духоўны сімвал Беларусі. Асабліва прыемна нам было гасцяваць у вучняў Косінаўскай школы Лагойскага раёна, дзе да гэтага часу свята захоўваецца памяць пра Янку Купалу. Справа ў тым, што  ў вёсцы Косіна будучы нацыянальны геній пражыў два гады свайго дзяцінства.  Цудоўна падрыхтаваная віншавальная частка сустрэчы, у якой вучні паказалі свае паэтычныя і песенныя здольнасці, а таксама жывая зацікаўленая размова  пра будучыню  беларускай літаратуры і лёс беларускай кнігі пакінулі ў нашых душах незабыўныя ўражанні… Падчас усіх сустрэч з поспехам адбыліся мініпрэзентацыі дзявятага нумара  часопіса “Верасень” а тасама  віктарыны на лепшае веданне сучаснай беларускай паэзіі. Пераможцы атрымалі памятныя прызы ад каманіі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшлі згаданыя імпрэзы”, — паведамілі выступоўцы.

IMG_1284

IMG_1293

IMG_1298

IMG_1305

IMG_1309

IMG_1314

IMG_1317

Тэгі: , ,