• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
24.07.2022 | Грамадства

Нізкая самаацэнка: чым гэта небяспечна і як абярнуць свае «недахопы» ў станоўчыя рысы

Алесь Тодараў на budzma.org разважае аб тым, як вызначыць, што у вас заніжаная самаацэка і чым гэта небяспечна для ментальнага здароўя. 


9.jpg

Фармаванне нашай самаацэнкі пачынаецца яшчэ ў самым раннім дзяцінстве. Найперш, вядома, пад моцным уплывам бацькоў або тых, хто іх замяняе. Пазней, ужо ў школе, да іх падключаюцца настаўнікі і аднагодкі. Ну, а далей, у дарослым жыцці, мы фармуем уяўленні пра сябе і свае сілы ўжо самастойна.

На думку спецыялістаў, самыя ўстойлівыя ўстаноўкі, з якіх і складаецца самаацэнка, фармуюцца ў дзяцінстве і юнацтве. То бок, калі бацькі або настаўнікі часта звяртаюць увагу дзіцяці на ягоныя няўдачы і рэдка хваляць яго за поспехі, гэта прывядзе да фармавання ў яго нізкай самаацэнкі ў будучыні. Таксама да няўпэўненасці ў сваіх сілах гарантавана прыводзяць фразы кшталту «Ты ні на што не здольны». 

13.jpg

Найноўшыя даследаванні паказваюць, што нізкая самаацэнка ў дарослых людзей можа прыводзіць да ўзнікнення цэлага шэрагу самых розных негатыўных псіхічных сімптомаў і нават прывесці да пагаршэння здароўя. 

Людзі з нізкай самаацэнкай часта адчуваюць, што не могуць кантраляваць сваё жыццё ці тое, што з імі адбываецца ў пэўны яго момант. Яны ўвесь час адчуваюць сябе закладнікамі сітуацыі, з якой не бачаць выхаду. 

Калі ў чалавека нізкая самаацэнка, яму можа быць складана нават папрасіць тое, што яму патрэбна. Часцяком такія людзі не звяртаюцца, напрыклад, па дапамогу, бо маюць адчуванне, што яны яе проста не заслугоўваюць. 

Нярэдка нават пасля прыняцця нейкага важнага рашэння людзі з нізкай самаацэнкай пераймаюцца, што зрабілі няправільны выбар. Яны вагаюцца, сумняваюцца ва ўласнай думцы і часта спадзяюцца на тое, што крытычная сітуацыя вырашыцца неяк сама сабой. Часцяком яны замест таго, каб трымацца свайго шляху, глядзяць на тое, што робяць іншыя. Таксама нізкая самаацэнка прымушае людзей думаць, што ў іх мала шанцаў на лепшую будучыню. Яны памылкова думаюць, што проста яе не заслугоўваюць, нягледзячы на тое, што могуць мець усё для гэтага: талент, здольнасці, адукацыю. 

Здольнасць усталёўваць асабістыя межы выпрацоўваецца ў раннім узросце. Дзеці, якім паказваюць з малых гадоў, што іх паважаюць і цэняць, з большай верагоднасцю змогуць усталяваць асабістыя межы ў дарослых адносінах. Людзі з нізкай самаацэнай часта спрабуюць задаволіць жаданні іншых, але пры гэтым цалкам ігнаруюць свае асабістыя патрэбы. Праз што пакутуюць і наракаюць на нешчаслівы лёс. 

Рэчы, якія забіваюць нашу ўпэўненасць 

Параўнанне

10.jpg

Выходзіць пераможцам са спаборніцтва абсалютна з кожным сустрэчным проста немагчыма. Замест гэтага варта лепей задацца пытаннем: а ці з’яўляецеся вы найлепшай версіяй сябе? 

Калі вы насамрэч жадаеце ўвесь час развівацца, перамагаць і ісці наперад, вам давядзецца канкураваць у першую чаргу з сабой учорашнім. А для гэтага прыдзецца выдаткоўваць вельмі шмат сіл у першую чаргу на самаразвіццё. 

Але ў такім падыходзе ёсць адзін несумненны плюс: часу на тое, каб аглядацца на іншых, параўноўваць іх з сабой, у вас проста не будзе. 

Негатыўнае мысленне

Ніколі не забывайце, што ў вас ёсць тысячы магчымасцяў. Ганіце ад сябе думкі, якія цягнуць на дно і выклікаюць адчуванне безнадзейнасці. Няма і не можа быць невырашальных і безвыходных сітуацый. Нават выйсце з негатыўным фіналам — гэта усё адно выйсце. 

11.jpg

Прывучыце сябе думаць у канструктыўным ключы, бо ад гэтага залежыць не толькі ваш бягучы настрой, але і вашая будучыня. Гэта не значыць, што трэба ўвесь час радавацца і весяліцца, нават калі для радасці гэтай няма ніякіх нагодаў. 

Але імкніцеся верыць у тое, што вас наперадзе чакае светлае заўтра. Бо, як вядома, самы змрочны час — перад світанкам. 

Боязь асуджэння

Гэта самы вялікі страх, які перашкаджае многім з нас дабівацца жаданага. Добра знаёмы беларусам па фразе «а што людзі скажуць?»

Чытайце яшчэ: «А што людзі скажуць?» Як не звяртаць увагі на меркаванне іншых

Насамрэч меркаванне навакольных не мае ніякай сілы, калі не надаваць яму вялікага значэння. Тое, у што верыце асабіста вы, нашмат важней любых іншых меркаванняў. 

Гэта не значыць, што не трэба звяртаць увагу на вонкавую крытыку. Наадварот! Трэба слухаць, што вам гавораць пра вашую асобу, учынкі і паводзіны. Але не забываць пры гэтым і пра тое, што кожны можа памыляцца. 

Разам з тым у людзей з нізкай самацэнкай бываюць тыя відавочныя «недахопы», якія лёгка можна абярнуць ў адназначна станоўчыя рысы.

Ператвараем мінусы ў плюсы 

Здольнасць бянтэжыцца

Калі вы хутка чырванееце або лёгка губляецеся, гэта зусім не робіць вас у вачах іншага чалавека не надта разумным або няўпэўненым у сабе.
Людзі інтуітыўна цягнуцца да таго, хто не заўжды захоўвае ледзяны спакой. Вы будзеце бачыцца ім чалавекам годным, вартым даверу, рахманым і добрым.

Адкрытасць

14.jpg

Гэтая рыса можа саслужыць вам дрэнную службу на працы, дзе трэба быць гнуткім і дыпламатычным. Але калі вы паказваеце шчырасць у адносінах, сяброўскіх або рамантычных, адкрыта прымаеце шчырасць іншага чалавека — гэта вельмі каштоўная рыса. У вас ёсць шанец пабудаваць па-сапраўднаму моцныя, глыбокія адносіны.

Няёмкасць

Выпускаеце з рук ключы або праліваеце на сябе каву? Не трэба губляцца, бо гэта не здымае з вас «балы» ў вачах сяброў ці калегаў, калі вы чалавек, на якога можна разлічваць у крытычнай сітуацыі. 

Парою такія недарэчнасці могуць, наадварот, дадаць вам чалавечых рысаў, зменшыць «маральную» дыстанцыю, якая выбудоўваецца праз сур’ёзнасць і афіцыйны стыль зносін. 

Зрэшты, любую такую сітуацыю заўжды можна перавесці ў жарт і самому з сябе добра пасмяяцца, а не пераймацца.

Чытайце яшчэ: Ці можна змяніць сябе за тры месяцы?

Як мінімальна падняць самаацэнку?

15.jpg

1. Прыміце свае асаблівасці. Амаль кожны з нас хацеў бы нешта ў сабе змяніць. Паспрабуйце, замест таго, каб спрабаваць падладзіцца пад нейкі адзіны стандарт, захоўваць адметнасць. Нават недахопы цела — гэта таксама бывае прыгожа. Падумайце аб гэтым.

2. Пазбаўцеся ад празмернай самакрытыкі. Адэкватная самаацэнка — тое, чаго бракуе многім. Калі вы часта незадаволены сабой або сваёй працай, прааналізуйце сябе, ці сапраўды ўсё так дрэнна? І што б вы хацелі змяніць. Ці можа вам толькі падаецца, што вы трапілі ў патавую сітуацыю і ўсё насамрэч не так фатальна?

3. Выхоўвайце да сябе павагу найперш у самім сабе. Падумайце аб сваіх лепшых якасцях і ўменнях, якія варта развіваць. Калі вы не будзеце паважаць сябе, дык тады марна чакаць павагі ад іншых. 

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM