Шведская акадэмія вырашыла адысці ад мінулага і болей не арыентавацца на “мужчын” і “еўрацэнтрыкаў”

Шведская акадэмія абвясціла лаўрэатаў за 2018 і 2019 гады, пасля скандалу, які прымусіў перанесці ўзнагароду ў мінулым годзе. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2018 і 2019 гадоў, Вольга Такарчук і Петэр Хендке.

3c4423a7-53ed-4b05-a4f5-0270f75af06c.jpeg

У залі Шведскай акадэміі ў Стакгольме ў чацвер пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Мац Малм абвясціў Такарчук як лаўрэатку Нобелеўскай літаратуры 2018 года, а Гандке – пераможцам 2019 года. Вользе Такарчук прэмія ўручалася за "апавядальную фантазію, якая з энцыклапедычным запалам рэпрэзентуе перасячэнне межаў як формы жыцця", а Гандке за "ўплывовую працу, якая з моўнай вынаходлівасцю вывучыла перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту".

Мальм сказаў, што лаўрэаты былі праінфармаваны пра сваю перамогу. Гандке быў дома, а Такарчук была з чытацкім турам па Германіі і вымушана была спыніць машыну на ўзбочыне, каб прыняць званок.

Вольга Такарчук, актывістка, інтэлектуалка і крытык палітыкі цяперашніх польскіх уладаў, яе кнігі -- бестселеры ў Польшчы. У 2014 годзе яе польскаму выдавецтву давялося наняць ахоўнікаў, каб абараніць Такарчуук пасля таго, як яна абурыла правых патрыётаў, заявіўшы, што Польшча ў мінулым здзяйсняла "жахлівыя дзеянні" каланізацыі. За гэта яе абразліва называлі “таргавічанкай” – старажытнай мянушкай для здраднікаў.

У 2010 годзе раман-казка Вольгі Такарчук выйшаў па-беларуску

Андэрс Олсан з Нобелеўскага камітэта заявіў, што яе праца, якая "засяроджваецца на міграцыі і культурных пераўвасабленнях", "поўная дасціпнасці і каварства".

Гандке – больш спрэчны выбар. Ольсан назваў аўстрыйскага аўтара "адным з самых уплывовых аўтараў сучаснай фантастыкі і часткай літаратурнай дыскусіі, што пачалася ў 1966 годзе", які "з вялікай артыстычнасцю даследуе перыферыю і нябачныя месцы". Драматург і празаік, па сцэнарах якога выходзяць "Крылы жадання" Віма Вендэрса, ён таксама вядомы прасэрбскімі поглядамі, якія ўключаюць асуджэнне "злачыннай" інтэрвенцыі НАТА ў Сербіі. Яму прыпісваюцца словы, якія ён нібыта прамовіў падчас пахавання Слабадана Мілошавіча, маўляў, быў рады быць побач з "чалавекам, які абараняў свой народ".

"Хаця ён часам выклікаў спрэчкі, яго нельга лічыць Сартрам, бо ён не дае нам ніякіх палітычных праграм", - заявіў Нобелеўскі камітэт.

Выбар Гандке і Такарчук адбыўся праз некалькі дзён пасля таго, як Шведская акадэмія паабяцала адысці ад мінулага Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якое “арыентавалася на мужчыну" і "еўрацэнтрызм". Пасля адбыўся беспрэцэдэнтны двухгадовы скандал. Сваім сёлетнім выбарам Акадэмія спрабуе аднавіць сваю рэпутацыю.

У мінулым годзе прэмію перанеслі з-за «зніжэння даверу грамадскасці», што адбылася пасля абвінавачванняў у заляцаннях Жана-Клода Арно, мужа Катарыны Фростэнсан, французскага члена акадэміі. Фростэнсан і яшчэ шэсць членаў выйшлі са Шведскай акадэміі. Арно, якога таксама абвінавацілі ва уцечцы прозвішчаў лаўрэатаў, зараз знаходзіцца ў турме за згвалтаванне.

Прэмія ўручаецца паволе запавету Альфрэда Нобеля: "чалавеку, які зробіць у галіне літаратуры самыя выдатныя працы ў ідэальным кірунку". На сённяшні дзень ёсць 116 лаўрэатаў літаратуры – з іх толькі 15 - жанчыны. Англійская мова – найбольш распаўсюджаная мова для нобелеўскіх лаўрэатаў: 29 лаўрэатаў пісалі па-англійску,14 – па-французску, 14 па-нямецку, 11 на іспанскай мове і сем на шведскай.

Паводле the Guardian