• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.10.2022 | Грамадства Літаратура

«Было адчуванне нацыі». Акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў» адбылася ў Батумі і Тбілісі

Ушанаваць памяць расстраляных у Чорную ноч 1937 года паэтаў, а таксама выказаць салідарнасць з сучаснымі літаратарамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі, у Цэнтральным парку Батумі ўвечары 29 кастрычніка сабралася каля сотні чалавек. Удзел у мерапрыемстве ўзялі не толькі беларусы, але і грузінскія літаратары.



02.jpg

Акцыя памяці пачалася з запальвання свечак, выканання гімна «Магуты Божа» і хвіліны маўчання.

 01.jpg

Адкрыў «Ноч расстраляных паэтаў» Аляксей Балашоў, выканаўчы дырэктар ГА «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».

Балашоў.jpg
З мікрафонам Аляксей Балашоў

Спадар Балашоў заўважыў, што сёння важна памятатаць гэты дзень, для таго каб не перамаглі каты і злачынцы.

Затым вядучая імпрэзы, пісьменніца Наталка Харытанюк запрасіла да мікрафона грузінскіх літаратараў. Яна падкрэсліла, што боль за нявінных ахвяраў сталінскага рэжыму — гэта тое, што яднае і беларускі, і грузінскі, і іншыя народы.

Першым выступіў паэт Генры Далідзэ.

«Можна забіць чалавека, знішчыць паэта, але не ідэю,» — адзначыў Генры Далідзэ.

Ен прачытаў верш на грузінскай мове расстралянага ў 1937 годзе паэта Тыцыяна Табідзэ «Рыа-Рыа». Пазней гэты верш па-беларуску прачытала Наталка Харытанюк у перакладзе Максіма Лужаніна.

Прагучала песня «Чэмо Карго» — гэта гімн барацьбітоў за незалежнасць Грузіі ў 80-я, які і зараз застаецца нефармальным гімнам Грузіі.

Свае вершы прачыталі таксама грузінскія літаратары Тарыэл Цхварадзэ, Сурхан Цулукідзэ і паэтка Ганна Сурманідзэ.

03.jpg

Наталка Харытанюк распавяла, якім чынам вершы расстраляных беларускіх паэтаў дайшлі да нас. Яна адзначыла, што тое, што мы зараз ведаем — гэта толькі вяршыня айсберга, бо рэжым не толькі фізічна знішчаў паэтаў, але і знішчаў іх кнігі.

Харытанюк.jpg
Наталка Харытанюк

«Шлях тых аскепачкаў, што да нас дайшлі, проста фантастычны», — падкрэсліла Наталка Харытанюк. Яна прыгадала лёс апошняга верша Міхася Чарота, які ён надрапаў на сцяне турмы НКУС.

Беларусы Батумі па чарзе выходзілі да мікрафона і чыталі вершы расстраляных паэтаў.

На завяршэнне першай часткі імпрэзы Аляксей Балашоў зачытаў спіс усіх ахвяраў Чорнай ночы.

У другой частцы акцыі памяці ўдзельнікі чыталі вершы сучасных паэтаў — рэпрэсаваных і пра рэпрэсіі. Прагучалі вершы Анатоля Сыса, Максіма Знака, Андрэя Аляксандрава, Максіма Вінярскага, Дар’і Бялькевіч, Змітра Кузьменкі.

Напрыканцы мерапрыемства быў зачытаны верш палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, які ён нядаўна даслаў у лісце сваім родным.

Наган бязьлітасна ўзьняты,
Раптоўны спалах, стрэлу гук,
Твае сыны прырэчаны да страты,
Ляжаць у зямлі, нібы каменьняў брук.
Не пакаяньня чын яны чакаюць
Нашчадкаў ідэйных тых, хто страляў.
Твае сыны без супакою спачываюць,
Бо іх у тую ноч ніхто не адпяваў.
У безназоўных іх магілах
Спяць ненароджаныя пакаленьні,
Паэзіі няісны скарб на белых крылах,
Душы народнае спадзевы й маленьні.
Жыцьцё задзьмуўшы яркі зьніч,
Ня здолела згасіць чырвоная навала
Вашай душы ахвярны кліч,
Што ў сэрцы полымем гарыць трывала!

Завяршылася акцыя супольным выкананнем гімна «Пагоня».

Сваімі ўражаннямі ад акцыі памяці з budzma.org падзялілася Наталка Хартынюк: «У мяне ўражанне, што было надзвычай душэўна, неяк вельмі шчыра, людзі рабілі гэта як штосьці сакральнае. Для беларусаў гэта так важна. Проста адчуваеш, якая цеплыня расплываецца, калі ўсе разам. Было адчуванне цеплыні і дабрыні адно да аднаго, нейкай такой падставовай, адчуванне нацыі, якога так не хапае, і на такіх сустрэчах яно ўсплывае. У гэтым годзе ноч паэтаў атрымалася вельмі душэўная.»

Акцыя памяці расстраляных паэтаў 29 кастрычніка адбылася таксама і ў Тбілісі. Тут яна праходзіла ў Доме пісьменнікаў Грузіі ў фармаце літаратурнага вечара.

DSCF9990_1.jpg
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Здымак Анастасіі Заўялавай

Падчас вечарыны вершы ахвяраў ночы расстраляных паэтаў чыталі акцёр Аляксандр Ждановіч («Маляваныч»), музыкі Андрусь Такіданг і Рыгор Лайкоў, рэжысёр Андрэй Бібікаў і іншыя вядомыя беларусы. У якасці вядучай імпрэзы выступіла рэжысёрка Наталля Бібікава.

DSCF9982_1.jpg
Наталля Бібікава. Здымак Анастасіі Заўялавай

DSCF0080_1.jpg
Рыгор Лайкоў і Андрусь Такінданг. Здымак Анастасіі Заўялавай

Вядомая настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец прачытала для ўдзельнікаў імпрэзы анлайн-лецыю «Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка»

DSCF9976_1.jpg
Андрэй Бібікаў. Здымак Анастасіі Заўялавай

DSCF9921_1.jpg

Здымак Анастасіі Заўялавай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип