• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.12.2022 | Краіна

Ноты Манюшкі, рукапісы Купалы, кубак Ядвігі: якія культурныя каштоўнасці вярнуліся ў Беларусь за апошнія два гады

За два гады ў краіну вярнуліся 24 культурныя каштоўнасці, сярод якіх — архівы, фатаграфіі, карціны, прадметы побыту і старадаўнія рукапісы. Пра самыя цікавыя экспанаты і пра тое, дзе яны захоўваюцца зараз распавядаюць 1prof.by.


k1-1.jpg

Ноты Станіслава Манюшкі

Станіслаў Манюшка — славуты кампазітар, заснавальнік нацыянальнай оперы, які моцна паўплываў на развіццё беларускай музыкі. Перыядычна яго спадчына ў Рэспубліцы Беларусь папаўняецца новымі цікавымі экспанатамі. Вось і ў 2021 годзе ў калекцыі Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з’явіўся нотны альбом канца ХІХ стагоддзя. У нашу краіну ноты кампазітара перадаў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мюнхене Андрэй Кулажанка.

Пра тое, наколькі важная спадчына Станіслава Манюшкі для беларускай музыкі, і на што з гэтага можна паглядзець у нашай краіне, Нацыянальная бібліятэка Беларусі распавядае ў сваім віртуальным праекце .

Архівы Рабкіна і Літвінава

k2-1.jpg

Вярнуліся з Нямеччыны і іншыя цікавыя дакументы. Іх Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва перадала даследчыца Ірына Герасімава, якая зараз пражывае ў ФРГ.

Сярод перададзеных архіваў — паперы, малюнкі і накіды (усяго 54 дакументы) мастака Абрама Рабкіна, якія адносяцца да перыяду яго жыцця і працы ў Ленінградзе пасля Вялікай Айчыннай вайны.

k3.jpg

Таксама з Германіі прыйшлі 163 дакументы з архіваў тэатральнага рэжысёра Льва Літвінава, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю ў Мінску, Кіеве, Наавасібірску, Томску і Казані. Гэты рэжысёр вядомы сваёй пастаноўкай «Паўлінка» Янкі Купалы ў 1944 годзе.

Рукапісы Янкі Купалы

Бываюць выпадкі, калі вярнуць у краіну арыгінал не атрымліваецца. У такіх выпадках магчымая «мяккая рэстытуцыя», калі ўладальнікі арыгіналаў перадаюць іх якасныя электронныя копіі. За апошнія два гады, паводле звестак Міністэрства культуры, розныя архівы і музеі Беларусі атрымалі 1414 электронных і 777 лічбавых копій каштоўнасцей беларускага паходжання.

k4.jpg

Сярод іх, напрыклад, некалькі чарнавікоў Янкі Купалы. У 2021 годзе іх атрымаў Дзяржаўны літаратурны музей імя славутага беларускага паэта. Сярод лічбавых копій — рукапісныя варыянты паэм «Курган», «Памяці Вінцука Марцінкевіча», «Роднае слова». Да Беларусі яны дабіраліся з яшчэ больш далёкага замежжа, — іх бязвыплатна прадаставіла Беларуская бібліятэка і музей імя Францыскі Скарыны ў Лондане.

Партрэты Сапегаў

Мноства культурных каштоўнасцей у Беларусь перадалі з Расійскай Федэрацыі. Так, спецыялісты Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў атрымалі лічбавыя копіі партрэтаў трох прадстаўнікоў гэтага роду. Карціны ў гады Першай сусветнай вайны былі сканфіскаваныя і вывезеныя ў Расію, а зараз захоўваюцца ў Смаленскім дзяржаўным музеі-запаведніку.

portr.jpg

Ружаны атрымалі копіі партрэтаў:

Яна Казіміра — намаляваны па ўсіх канонах рыцарскага партрэта: на кані, у даспехах (якія ў яго гады ўжо ніхто не апранаў, затое выглядалі прыгожа), на фоне бітвы;

Яна Фрэдэрыка — намаляваны таксама ў даспехах, але ўжо ў чырвонай мантыі, з паперамі (быў пісьменнікам і гісторыкам) і пячаткай (быў захавальнікам пячаткі);

Яна III Сабескага — кароль Рэчы Паспалітай намаляваны з усімі каралеўскімі рэгаліямі, у латах, апранутых паверх нацыянальнага строю.

Кубак Ядвігі

Дзве палімерныя 5D-копіі гэтай рэліквіі Дзяржаўны Эрмітаж у Пецярбургу прадаставіў касцёлу святога Архангела Міхаіла і Навагрудскаму гісторыка-краязнаўчаму музею.

k8.jpg

Усяго ў свеце захавалася толькі 14 такіх кубкаў, іх можна знайсці ў касцёлах і музеях Польшчы, Нямеччыны, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі. Гэта таўстасценныя шкляныя пасудзіны з дымчатага шкла, дэкараваныя разьбой і шліфоўкай. Паводле падання, назву яны атрымалі ад сваёй былой уладальніцы — жонкі герцага Сілезіі Святой Ядвігі, якая дотыкам вуснаў была здольная ператвараць ваду ў гэтых келіхах у віно.

Аскепкі аднаго з такіх кубкаў у 1960-х гадах знайшлі савецкія археолагі падчас раскопак у Навагрудку. Меркавана, у гэты горад рэліквія магла трапіць у XIII стагоддзі, калі ён яшчэ называўся Наваградкам і быў сталіцай ВКЛ. Паводле ўскосных крыніцаў, знойдзены навукоўцамі кубак выкарыстоўваўся падчас каранацыі Міндоўга ў 1272 годзе.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип