Навукоўцы з Нагайскага ўніверсітэта распрацавалі тэхналогію дыягностыкі рака мозгу па аналізе мачы. Абсталяваная нанаправадамі з аксіду цынку прылада ўлаўлівае ў вадкасці мікраРНК, якую прадукуюць клеткі пухліны. Галоўная вартасць метаду — стоадсоткавая дакладнасць дыягностыкі нават на ранніх стадыях захворвання, піша часопіс «Нож» са спасылкай на Science Daily.
Цяпер большасць пацыентаў з падазрэннем на рак галаўнога мозгу пачынаюць абследаванне з КТ або МРТ. Часта людзі прыходзяць у бальніцу, калі ў іх ужо пачаліся сур’ёзныя парушэнні: цяжкасці з маўленнем і рухам. Тамаграфія выяўляе пухліну ўжо на той стадыі, калі практычна немагчыма выдаліць яе цалкам.
Тэхналогія японскіх навукоўцаў можа павысіць выжывальнасць пацыентаў, выявіўшы захворванне яшчэ да з’яўлення якіх-небудзь сімптомаў. Акрамя таго, дыягностыка па аналізе мачы — больш камфортная працэдура, чым тамаграфія або біяпсія.