Наталка Харытанюк паведаміла цудоўную навіну – пабачыла свет калядная кніга, якая заканчваецца старой метафарай, «якой заканчваліся ў гісторыі таталітарныя рэжымы: зло знішчае само сябе».
«Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» — пакуль толькі электронная кніга. «Аднак у наступным годзе да Калядаў, спадзяемся, выдамо яе і на паперы», — абяцае аўтарка.
«Казку пра тое, як Святога Міколу забаранялі» рабілі разам з ілюстратаркай Лізаветай Ганчаровай і рэдактарам Максам Шчуром — і паспелі якраз да Калядаў!
А яшчэ — у гэтай кнігі ўжо аж тры перакладныя версіі! І яны якія таксама з'явяцца ў электронным фармаце да Калядаў. Кнігу можна будзе пачытаць па-грузінску, па-англійску і па-руску.