Выйшла з друку беларускае выданне кнігі «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)», аўтарам якой з’яўляецца Юры Гардзееў – вядомы гарадзенскі гісторык, які цяпер жыве і працуе ў Кракаве.
Згаданыя камісіі былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што дадзеныя ўстановы спынілі існаванне ўлетку 1792 г., у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчан да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносін гарадоў да старастаў.
ПОЎНЫ ЗМЕСТ КНІГІ ДАСТУПНЫ ТУТ.
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана (з улікам паштовай дастаўкі) — 119 тыс. рублёў.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Гардзеева», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.