Выстава «Мастацтва ў межах рэжыму» самага вядомага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера адкрыецца ў Варшаве 28 кастрычніка.
Дызайнерскія працы Уладзіміра Цэслера з’яўляюцца каментарамі да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, яны адначасова высмейваюць і палохаюць. Беларусы перасылаюць іх адзін аднаму ў сацсетках, бо гэтыя працы — дакладнае апісанне невыноснай рэальнасці. Уладзімір Цэслер — адзін з самых вядомых беларускіх дызайнераў.
Яго працы знаходзяцца ў калекцыях музеяў па ўсім свеце, нават у парыжскім Луўры. Стваральнікі праекту анансуюць суправаджэнне выставы серыяй сустрэч, падчас якіх будзе ісці гаворка пра Беларусь з палякамі і з беларусамі. Абмяркуюць цяжкасць беларускай штодзённасці і аб тым, як на яе рэагуе мастацтва.
Вернісаж выставы Уладзіміра Цэслера адбудзецца 28 кастрычніка а 18 гадзіне ў варшаўскай прасторы «Pracownia Duży Pokój», па вул. Warecka 4/6 (wejście od ul. Kubusia Puchatka). Паглядзець выставу можна будзе штодня пасля адкрыцця з 14 да 20 гадзіну, ажно да 23 снежня гэтага году.