• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2016 | Конкурсы

«Новы Час» абвяшчае конкурс для маладых журналістаў імя Аляксея Караля

«Новы Час» абвяшчае конкурс для маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Матэрыялы прымаюцца да 1 красавіка 2017 года.

Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея КараляДля таго, каб узяць удзел у конкурсе, не абавязкова мець журналісцкую адукацыю ці досвед журналісцкай працы. Патрэбныя толькі жаданне пісаць, валоданне словам і цікавая тэма. Ваш узрост не павінен быць больш за 30 гадоў.

Калі вы адпавядаеце гэтым крытэрам, чакаем на вашы матэрыялы. Улічыце, калі ласка, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, якія раней нідзе не публікаваліся. Артыкулы павінны быць праілюстраваныя ўласнымі (вітаецца) ці пазычанымі (з пазначэннем крыніцы) фота.

Калі вы жадаеце падзяліцца аўдыё- ці відэасюжэтам альбо нават уласным дакументальным фільмам, калі ласка, дасылайце вашы мультымедыйныя матэрыялы. Мы будзем рады пазнаёміць з вашай творчасцю шырокую аўдыторыю і даць карысныя парады.

КОНКУРСНЫЯ ПРАЦЫ БУДУЦЬ АЦЭНЬВАЦЦА Ў ТРОХ НАМІНАЦЫЯХ:

  • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
  • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
  • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял

Матэрыялы прымаюцца да 1 красавіка 2017 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены 20 мая 2017 года, а ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца 29 мая 2017 года — у Дзень нараджэння Аляксея Караля.

Усе матэрыялы, якія пройдуць папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага Часу», будуць размешчаныя ў адмысловым раздзеле конкурсу на сайце novychas.by, а некаторыя з іх будуць надрукаваныя ў газеце «Новы Час» і на галоўнай старонцы сайту (удзел у конкурсе азначае згоду на выкарыстанне твора на сайце novychas.by і/ці ў газеце «Новы Час»).

Трох лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля назаве рэдакцыя «Новага часу». Яшчэ трох пераможцаў вызначаць чытачы «Новага часу», шляхам галасавання на сайце novychas.by.

Лаўрэатаў конкурсу чакаюць каштоўныя падарункі, неабходныя ў прафесійнай дзейнасці, і прапанова далейшай самарэалізацыі ў дружнай камандзе «Новага часу».

Для ўдзельнікаў конкурсу будуць арганізаваныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя асобы Беларусі, сярод якіх гісторык і публіцыст Ігар Мельнікаў («Захапляльная гісторыя»), паэт, літаратарка і аўтарка Валярына Кустава («Рэаліці-шоў і шчырыя размовы па-беларуску»), праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч («Нясумныя правы чалавека»); журналіст, намеснік рэдактара «Новага Часу» Сяргей Пульша («Як працаваць з навінамі і аналітыкай»); пісьменніца і аўтарка «Новага Часу» Марыя Мартысевіч («Тэксты пра культуру, якія не пакідаюць чытачоў абыякавымі») і іншыя.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

Усе тэкставыя матэрыялы дасылайце ў электронным выглядзе на пошту «Новага Часу» [email protected] з пазнакай «КОНКУРС». Адзін канкурсант можа дасылаць некалькі матэрыялаў.

Файл з конкурснай працай павінен утрымліваць назву артыкула і прозвішча аўтара.

Памер тэкстаў не павінен перавышаць 6000 знакаў без прабелаў. Памер фота не менш за 800 на 600 і не больш за 2400 на 1800 пікселяў. Фотаздымкі, дасланыя ў якасці ілюстрацыі працы, павінны быць падпісаныя.

Аўдыё і відэаматэрыялы дасылайце ў выглядзе спасылкі на файлы, размешчаныя ў электронным сховішчы (напрыклад, на гугл-дыск).

Таксама канкурсант мусіць напісаць кароткі аповед пра сябе (не больш за 500 знакаў) і даслаць свой фотаздымак.

novychas.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024

Афіша

  • 05.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Простымі словамі пра Алеся Разанава»: вечар памяці паэта ў Мінску

  • 05.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 05.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 05.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 05.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 05.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 05.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 05.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип