«У гасцёўні пад сталом мы сабе зрабілі дом». Новы мультверш Андрэя Скурко

Журналіст Андрэй Скурко, які зараз знаходзіцца за кратамі, піша  дзіцячыя вершы, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Гэтым разам экранізавалі верш «Дом пад сталом». 


разумняты.png

У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама...
Лезь да нас у госці, мама!


Вершы за кратамі Андрэй Скурко піша для свайго сына.

Аўдыёкніга «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» умесціць 55 яго твораў.

Калі не ведаеце, чым заняць дзетак улетку, раім пераглядзець відэаролікі нашага адукацыйнага праекта "Разумняты".  Інтэрактыўныя  відэаролікі ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Да кожнага выпуска можна спампаваць цікавыя заданні