З гэтага навучальнага года абавязковай дысцыплінай у беларускіх ВНУ будзе «Сучасная палітэканомія». Дысцыпліну пад такой назвай выкладалі ў Савецкім Саюзе.
Вывучэнне «Сучаснай палітэканоміі» прадугледжана загадам Міністэрства адукацыі Беларусі.
Скрын з загада Мінадукацыі
«Вучэбная дысцыпліна „Сучасная палітэканомія“ забяспечвае фармаванне наступнай універсальнай кампетэнцыі: „Валодаць здольнасцю аналізаваць эканамічную сістэму грамадства ў яе дынаміцы, законы яе функцыянавання і развіцця для разумення фактараў узнікнення і кірункаў развіцця сучасных сацыяльна-эканамічных сістэм, іх здольнасці задавальняць запатрабаванні людзей, выяўляць фактары і механізмы палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, выкарыстоўваць інструменты эканамічнага аналізу для ацэнкі палітычнага працэсу прыняцця эканамічных рашэнняў і рэзультатыўнасці эканамічнай палітыкі“», — адзначаецца ў прыказе.
На вывучэнне дысцыпліны планам прадугледжана 108 гадзін.