Яшчэ адзін раман Юкіа Місімы пабачыць свет

Расійскае выдавецтва «Азбука-Аттикус» паведаміла, што здадзены ў друк раман японскага пісьменніка Юкіа Місімы «Жыццё на продаж», які ўпершыню перакладзены на рускую мову.

1617.jpg
Юкіа Місіма

Жанрава «Жыццё на продаж» – гэта эфектная навэла для лёгкага чытання з даволі пакручастым сюжэтам. Паводле анатацыі, малады службовец рэкламнай фірмы Ханіа Ямада пасля няўдалай спробы самагубства змяшчае ў газеце аб'яву: «Прадам жыццё. Можаце выкарыстаць мяне па сваім меркаванні. Канфідэнцыяльнасць гарантаваная». І хто толькі да яго не звяртаецца! Сярод яго кліентаў раўнівы муж, німфаманка, выведслужба амбасады і нават натуральны вампір. І вось замест таго, каб ціха-мірна звесці рахункі з жыццём, Ханіа Ямада аказваецца ў цэнтры змовы глабальнага маштабу ...

fS98wUuWrdI.jpg
Вокладка раману «Жыццё на продаж»

Юкіо Місіма - самы знакаміты і чытаны ў свеце японскі пісьменнік. Праславіўся ён у роўнай ступені як сваімі творамі ва ўсіх мажлівых жанрах, так і экстравагантным стылем жыцця і смерці. Загінуў пісьменнік 25 лістапада 1970 года пасля няўдалай спробы манархічнага перавароту зрабіўшы сабе смерць шляхам харакіры. Але цікавасць да аўтара не знікае і цяпер, хутчэй наадварот. Кожны год з’яўляюцца ўсё новыя і новыя творы.

384333.jpg
Кнігі Юкіа Місімы

Агулам літаратурная спадчына Місімы на японскай мове складаецца з 42 аб'ёмных тамоў. Найноўшы аўтарытэтны збор твораў пісьменніка змяшчае раманы, апавяданні, драмы, паэмы, эсэ, сцэнары да фільмаў, інтэрв'ю і іншыя матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў розных СМІ. Спадчына Місімы здзіўляе не толькі аб'ёмам - больш за 20 000 старонак, але і разнастайнасцю жанру, тэматыкі, стылю і мэтавай аўдыторыі. І напісана гэта было за адносна кароткі час, бо пражыў пісьменнік усяго 45 гадоў.

Чытайце таксама: Сем жыццяў Юкіа Місімы

Раман «Жыццё на продаж» мае пабачыць свет у ліпені 2021 года.