Больш месяца таму ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся працоўны візіт прадстаўнікоў Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Бабруйск на сустрэчу з мясцовымі актывістамі, якія мелі жаданне займацца праблемамі аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Пад час нарады калегіяльна прынята рашэнне аб адраджэнні дзейнасці структуры нашага, аднаго з найстарэйшых аб’яднанняў у Беларусі, ў Бабруйску і на тэрыторыі Бабруйскага раёна.
І практычна адразу ж была заснавана суполка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Бабруйску. І не проста была заснавана, а яна пачала актыўную працу. Працу па каталагізацыі гістарычнай забудовы гораду, па перспектывах захавання шэрагу гарадскіх помнікаў архітэктуры, і вось, практычна праз месяц пасля заснавання, суполка стварыла ўласны сайт. Зараз кожны, хто цікавіцца праблемамі аховы гістрыка-культурнай спадчыны, зможа азнаёміцца з сітуацыяў у Бабруйску і ваколіцах непасрэдна з “першых рук”.
А Рэспубліканскі савет Таварыства жадае калегам і аднадумцам з Бабруйску плённай працы ў сферы аховы помнікаў гісторыі і культуры!
А вось і адрас сайту: babruisk-spadchyna.com
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры