• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.10.2022 | Літаратура Беларуская мова Беларусы свету

Чым кніга паэзіі адрозніваецца ад лірычнага зборніка? Адказваюць паэткі ў новым відэа клуба Art.Context

Андрэй Хадановіч сустрэўся ў Варшаве і паразмаўляў з беларускімі паэткамі Марыяй Мартысевіч і Ганна Янкутай, аўтаркамі дзвюх адметных паэтычных кніг «Сарматыя» і «Канстытуцыя».


Хто такая Алаіза, што прыехала ў «краіну Сарматыю» заходняй госцяй і, магчыма, была спаленая як ведзьма?

А сам «сарматызм» у паэме — прызнанне ў любові ці іранічная феміністычная дэканструкцыя? (Ці, можа, адно зусім не замінае другому?)

Кніга «Канстытуцыя»: як у актуальнай паэзіі суадносяцца паэтычнае і палітычнае?

Чаму сучасная аўтарка піша вершы на палях «асноўнага закона Рэспублікі Беларусь» і друкуе іх паралельна з ім?

Як у паэмы «Канстытуцыя» з’явілася сястра-блізнятка пад назвай «Геалогія»?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у размове. А яшчэ — вершы, якія паэткі чытаюць са сваіх кніг.