• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.08.2022 | Грамадства Адукацыя

Новыя факультатывы ўвядуць у школах з 1 верасня

Гэта заняткі па матэматыцы, і не толькі, паведамляе БелТА.


166.jpg

Сярод іх — навучальныя праграмы факультатыўных заняткаў «Міжпрадметныя грані матэматыкі» для VIII-XI класаў і «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» (па вучэбных прадметах «інфарматыка», «фізіка», «геаграфія», «матэматыка», «хімія», «біялогія») для X-XI класаў.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «матэматыка» прызначаная для VIII-XI класаў. Праграма разлічаная на 140 гадзін (па 35 гадзін у VIII-XI класе, 1 гадзіну на тыдзень). Змест вучэбнага матэрыялу структураваны па тэмах і размеркаваны па класах.

У сваю чаргу вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для X-XI класаў «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» прызначаная для правядзення факультатыўных заняткаў па фармаванні тэхналагічнай культуры навучэнцаў як аднаго з элементаў агульнай і прафесійнай культуры будучага інжынера. Праграма разлічаная на 70 гадзін (2 гадзіны на тыдзень) у X класе і на 70 гадзін (2 гадзіны на тыдзень) у XI класе.

Паведамляецца, што навучэнцаў пазнаёмяць з гісторыяй узнікнення і развіцця прамысловасці; тэхналогіямі аўтамабіле-, прыбора-, машынабудавання; раскажуць, як развіваюцца такія галіны, як энергетыка, металургія, архітэктура і будаўніцтва; праінфармуюць, што новага ў прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя. Нароўні з традыцыйнымі метадамі навучання (аповед, гутарка, дэманстрацыя) задзейнічаюць кейс-тэхналогіі, метад праектаў, дыскусіі, гульнявыя метады, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, патэнцыял адукацыйных экскурсій, выязных заняткаў, анлайн-семінараў, вэбінараў. Пры правядзенні заняткаў істотнае значэнне будуць мець практычныя работы, групавыя праекты. Вынікам вывучэння кожнага модуля стане прэзентацыя групавога праекта з абмеркаваннем і афармленнем атрыманых вынікаў.

Таксама распрацаваная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для VI (VII) класаў, якая з’яўляецца працягам праграмы для V (VI) класа. Змест вучэбнай праграмы грунтуецца на ўзаемадзеянні ўстаноў адукацыі з царквой. Факультатыў разлічаны на 35 гадзін (1 гадзіна на тыдзень). Навучэнцы асвояць найважнейшыя духоўна-маральныя паняцці і катэгорыі (дабро і зло, прыгажосць і міласэрнасць); у іх сфармуюцца ўменні супрацоўніцтва, прытрымлівання этычных і маральных норм зносін і ўзаемадзеяння; здольнасць аргументавана выкладаць свой пункт гледжання.

Таксама зацверджаная праграма новага факультатыва пад назвай «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі». Факультатыўныя заняткі з’явяцца ў раскладзе школьнікаў ужо з першых дзён навучання, іх плануюць праводзіць у 8-11-х класах таксама адзін раз на тыдзень. Усяго праграма разлічаная на 35 вучэбных гадзін.

З 1 верасня ўступаюць у сілу асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Беларусі аб адукацыі. У дачыненні да сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ёсць норма, па якой у рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-XI (XII) класах і рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі працоўных (служачых) для вучняў X-XI класаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип