Новыя сустрэчы са Станіславам Суднікам

Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правядзе ў ліпені шэраг культурніцкіх сустрэчаў. Тэма: “Стан сучаснай літаратуры і паэзіі”.

9 ліпеня сустрэча адбудзецца ў раённай бібліятэцы гораду Дзятлава. Пачатак у 17.00.

16 ліпеня краязнаўца выступіць у раённай бібліятэцы вёскі Таранава Лідскага раёну. Пачатак у 17.00.

23 ліпеня паэт завітае ў раённую бібліятэку вёскі Дварышчы Лідскага раёну. Пачатак у 17.00.

Сустрэчы ладзяцца Таварыствам беларускай мовы ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,