• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.07.2018 | Навіны "Будзьма!"

Новыя сустрэчы з “Будзьма беларусамі!”

“Гэты край цудоўны як людзьмі, так і казачна-райскай прыродай” – так пачынае свой аповед пра сваю творчую вандроўку сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Вера Буланда. А гаворка ідзе пра Белаазёрскі куток – пра радзіму славутай і вельмі таленавітай паэтэсы Ніны Мацяш. Тут кожную восень, у вераснёўскія дні, праводзяцца літаратурныя чытанні, прысвечаныя дарагой зямлячцы. Сюды прыязджаюць час ад часу паэты з Мінска, Брэста і іншых мясцін Беларусі, каб дакрануцца да цёплых сэрцаў белаазёрцаў, да мудрых вершаў Ніны Мацяш.

Вершам Веры Буланда “На свята ў Белаазёрск” пачала сустрэчу бібліятэкар Тамара Аляксандраўна Кузняцова:

Імкнецца нехта ў край заморскі,
Карпаты, Турцыю, Канары…
З той восені ў Белаазёрску
І думкі ўсе мае, і мары.

Цудоўны край людзьмі, прыродай,
Вясёлка й Сонца ў кожнай хаце,
Я ведаю – і з той нагоды
Спяшаюся сюды за шчасцем.

За лекамі душы і сэрца –
Паэзіі славутай Мацяш,
Каля яе радкоў сагрэцца –
А гэта – ой, як многа значыць.

15 чэрвеня на творчую сустрэчу прыехалі паэтэсы Вера Буланда з Мінска і Валянціна Осіпава з Бярозы.
Натхнёна і нават артыстычна, даходліва і шчыра чыталіся вершы пра малую радзіму, родныя пенаты, прысвячэнні сваякам і землякам, нямала гучала радкоў з інтымнай лірыкі. Падчас сустрэчы была праведзена гульня “Таўтаграма”, у якую ўключыліся і дзеці, і дарослыя, складаючы сказы на адну і тую ж літару. Пасля чаго Вера Аляксандраўна пазнаёміла з вершамі-таўтаграмамі.

Слухачы задавалі пытанні, цікавіліся не толькі творчасцю гасцей, але і іх жаноцкім лёсам.
Актыўныя ўдзельнікі сустрэчы ў падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымалі паштоўкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

Яшчэ адну вандроўку спадарыня Вера Буланда здзейсніла 21 ліпеня ў санаторый “Сасновы бор” пад Радашковічамі.

З радкоў “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова…” (У. Дубоўка) і пачалася размова. Шаноўная госця чытала вершы на роднай мове пра радзіму, маці, каханне, бо ўсё ж “…пачынаецца з любві” (Я. Янішчыц).

Пасля ўдакладнення, адкуль прыехалі ў санаторый лекавацца і адпачыць прысутныя ў зале, высветлілася, што яны з усіх куткоў Зямлі: з Расіі, Ізраіля, нават з Індыі. А пра сябе Вера Аляксандраўна адказала вершам:

А я – дзяўчына з Беларусі,
З калыскі мятава-духмянай,
Адтуль, дзе кола круціць бусел,
Дзе кожны – госць, даўно чаканы.

З лугоў я, з каласкоў пшанічных,
З азёраў сініх, ільняных,
Я – з песень, ад душы лірычных,
Дзядоў і прадзедаў маіх.

Я – з Мрайкі, мілай летуценкі,
З мсціжанскіх берагоў утульных,
З тваіх далоняў немаленькіх,
З ласкавых, цёплых рук матуліных.

Пасля верша “Мой край зверабою, рамонак і мяты, мой край васільковы, рабінавы край, з далёкай даўніны на песні багаты, на соль і на хлеба цяжкі каравай…” была арганізавана музычная паўза – адпачываючыя спявалі песні на беларускай мове.

На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі ў падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымалі сувеніры.

 

 

 

 


P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип