Што рабіць пры ядзернай аварыі або выбуху?

Амаль з самага пачатку вайны ва Украіне СМІ пішуць пра пагрозу выкарыстання ядзернай зброі, скоку радыяцыі ў зоне адчужэння ЧАЭС і шматлікіх абстрэлах рускімі ваеннымі аб’ектаў АЭС ва Украіне, што прыводзіць да пажараў на атамных станцыях. У святле гэтага трэба быць гатовым да самых сумных наступстваў вайны. Экадом распавядае, як абараніць сябе пры ядзернай аварыі або выбуху на АЭС.


• Калі вы на вуліцы, неадкладна зайдзіце ў памяшканне з непашкоджанымі вокнамі і сценамі. Калі няма магчымасці, ляжце тварам уніз, нагамі ў бок выбуху. Зачыніце адкрытыя ўчасткі цела адзеннем.

• Абавязкова зачыніце ўсе вокны, дзверы, фортачкі, дымаадвод, вентыляцыйныя каналы і іншыя шчыліны. Калі трэба ўшчыльніце іх з дапамогай ізаляцыйнай стужкі. Выключыце ўсе вентыляцыйныя і ацяпляльныя сістэмы, якія выкарыстоўваюць паветра з вуліцы: разам з ім у памяшканне трапляюць радыеактыўныя ізатопы. Зачыніце засаўкі каміна.

• Атуліцеся ў падвале дома, склепе. Калі яго няма, будзьце ў цэнтры будынка, трымайцеся далей ад знешніх сцен або гарышча, каб не пацярпець у выпадку пашкоджання канструкцыі дома.

• Назапасьцеся ежай, вадой, медыкаментамі і сродкамі гігіены мінімум на трое сутак: будзьце гатовыя пратрымацца гэты час не выходзячы з хаты для мінімізацыі ўплыву радыяцыі на свой арганізм.

• Не забудзьцеся ўзяць з сабой у сховішча хатніх гадаванцаў.

• Заставайцеся ў памяшканні да таго часу, пакуль не атрымаеце іншыя ўказанні.

• Сачыце за паведамленнямі ў Інтэрнэце, па радыё і тэлебачанні. Адсочваць радыеактыўныя абстаноўку ў Беларусі і Ўкраіне можна па спасылцы.

Як паменшыць трапленне радыеактыўных рэчываў у арганізм праз дыхальныя шляхі?

• Выкарыстоўвайце аднаразовыя рэспіратары. Калі іх няма-самаробныя сродкі (маскі, павязкі) з тканіны і ваты, якія прапускаюць паветра, але затрымліваюць пыл.

• Выкарыстоўвайце поліэтыленавыя плашчы (дажджавікі): яны абараняюць верхнюю вопратку ад знешняга забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі. Калі прымяняюцца калія ёдыд і водныя, водна-спіртавыя растворы ёду?

• Ёдавая абарона патрэбна для захавання шчытападобнай залозы пры выкідзе ядзерных аэразоляў з ізатопам нестабільнага ёду. У звычайным жыцці, наша шчытавідка для выпрацоўкі гармонаў выкарыстоўвае ёд, які цыркулюе ў крыві. Але калі мы ўдыхаем або спажываем з вадой і ежай радыеактыўны нестабільны ізатоп ёду, шчытападобка, можа выбраць менавіта яго. Патрапіўшы ў цела, нестабільны ёд распадаецца і апрамяньвае органы знутры, прыводзячы да ракавых захворванняў. Таму пры ўцечках радыяцыі шчытападобку трэба перагрузіць стабільным ёдам, не даючы ёй «дабіраць» яго нестабільнага субрата.

• Адзначым, што калію ёдыд ў аптэках Беларусі для пакупкі не даступны (у адрозненне ад некаторых еўрапейскіх краін). Пры ядзерных аварыях калія ёдыд раздаецца грамадзянскаму насельніцтву службамі НС. Йодомарин для ёднай абароны шчытападобнай залозы не ўжываецца. Але можна наносіць ёд вонкава ў выглядзе ёднай сеткі.

Як правільна разлічыць «дазоўку»:

Дарослым і падлеткам старэй 14 гадоў ёдавая сетка наносіцца з разліку 40-44 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення-10 дзён.

Дзецям ад 5 да 14 гадоў ёдавая сетка наносіцца з разліку 20-22 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення-10 дзён.

Дзецям да 5 гадоў: ёдавая сетка наносіцца з разліку 20-22 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення-2 дня.

Нованароджаным — не ўжываецца, калі абарона праведзена для маці. 

Не перагружайце сваю шчытападобку, не прымайце калія ёдыд і не рабіце ёдавую сетку без спецыяльных на тое указанняў з боку кампетэнтных службаў. Сачыце за навінамі і рэкамендацыямі лекараў.

— На жаль, тое, што «атам мірным не бывае», стала як ніколі актуальным з 24 лютага. — каментуе Ірына Сухій, сябра рады Экадамы. — Захоп Чарнобыльскай АЭС і абстрэл Запарожскай АЭС паказваюць поўную адсутнасць разумення расейскімі вайскоўцамі небяспекі ўласных дзеянняў. Тое, што кожны з нас можа зрабіць цяпер-гэта прачытаць, як дзейнічаць пры ядзернай аварыі або выбуху. Ніхто не ведае, што адбудзецца заўтра, навіны пра ваенную агрэсію расейскіх салдат на аб’ектах АЭС у Украіне вельмі трывожныя. Беларуская антыядзерная кампанія (часткай якой З’яўляецца Экадом) з 2006 года выступае супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, у тым ліку ў сувязі з рызыкамі, звязанымі з нападамі на АЭС, што калісьці многім здавалася перабольшаннем. Сярод іншага, мы інфармуем беларусаў пра небяспеку ядзернай энергетыкі. Спадзяемся, гэтая памятка нікому не спатрэбіцца, але, як гаворыцца, веданне — сіла.