• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.11.2018 | Байнэт Тэхналогіі

Не можаш вызначыць птушку? Спампуй мабільны дадатак!

Вызначыць птушку, якая сустрэлася вам у прыродзе, цяпер будзе лягчэй. Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выпусціла першы мабільны вызначальнік птушак Беларусі.

Берасцянка. Фота Каці Зябко

Берасцянка. Фота Каці Зябко

Калі вы ўбачылі і добра запомнілі птушку або ў вас атрымалася яе сфатаграфаваць – адкрывайце мабільны вызначальнік і абірайце з прапанаваных відавочныя параметры: месца і сезон назірання, адносныя памеры птушкі, колеры апярэння і ног, форму, памеры і колер дзюбы. Праграма адфільтруе віды, якія адпавядаюць гэтым характарыстыкам, і з некалькіх здымкаў вы зможаце выбраць птушку, якую назіралі.

Аплікацыя называецца “Ptushki – Определитель птиц Беларуси”.

Спампаваць вызначальнік птушак ад АПБ з Play Market

У спісе птушак 325 відаў, якіх можна сустрэць ў нашай краіне. Спіс можна сартаваць па алфавіце (беларускім, рускім або лацінскім), а таксама па групах (атрадах): вераб’іныя асобна, гусі і качкі асобна і г.д.

Для кожнага віду даецца апісанне, розныя фота, запіс голасу, адзначаюцца асаблівасці: напрыклад, як адрозніць самца, самку і маладую птушку.

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ: “Распрацоўка мабільнага дадатку – важная падзея для свету бёрдвочынгу ў Беларусі. Гэта першая версія, яшчэ зусім птушаня, і дзякуючы каментарам, прапановам і заўвагам карыстальнікаў мы плануем яго палепшыць і зрабіць максімальна зручным. Бёрдвочынг – выдатнае хобі для душы і цела – не паспееш азірнуцца, як прайшоў больш за 6 кіламетраў! Спадзяемся, цяпер назіраць за птушкамі будзе крыху прасцей – мабільны вызначальнік дапаможа, калі побач няма дасведчанага бёрдвочара або кнігі-вызначальніка.”

Гэты мабільны дадатак унікальны для Беларусі, аналагаў яму няма. Стварыць яго дапамагла кампанія EPAM. Адметна, што каардынаваў распрацоўку вызначальніка выпускнік Акадэміі бёрдвочынгу пры АПБ.

Дзяніс Каргін, распрацоўшчык мабільнага дадатку, Senior Experience Designer EPAM: “Я не быў да гэтага бёрдвочарам, але падчас распрацоўкі скончыў Школу бёрдворчара-пачаткоўца і Акадэмію бёрдвочынгу, што мне значна дапамагло: я зразумеў больш, як гэта ўсё працуе, што патрэбна людзям падчас пошуку птушак, як робяцца назіранні за птушкамі. Падчас распрацоўкі аплікацыі я адкрыў для сябе самую цікавую, яркую птушку – мандарынку, здымак якой выкарыстоўваўся для прататыпаў. Самае цікавае ў вызначальніку для мяне – гэта гукі, бо з іх дапамогай можна прывабліваць птушак. Калі ў нас нарэшце атрымалася прывязаць гукі да аплікацыі, самым займальным было паслухаць птушак, і цяпер я чакаю наступнай вясны, каб паспрабаваць зрабіць гэта ўжывую.”

Вызначальнік птушак можна бясплатна спампаваць у Play Market. Гэта адзін з першых рэлізаў мабільнага дадатку, таму цяпер асабліва важныя каментары і парады карыстальнікаў.

Мабільны вызначальнік птушак Беларусі – частка ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У межах ініцыятывы АПБ таксама правяла школы бёрдвочараў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, якія скончылі больш за 300 чалавек, выпусціла кнігу-вызначальнік птушак, запусціла анлайн-курс па асновах бёрдвочынгу “Птушкі горада”.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі “BirdLife International”, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта больш за 2500 сябраў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 130 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс 4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

[email protected]

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип